З 2020 года паводле палітычных матываў свабоды было пазбаўлена больш за 4,5 тыс. чалавек — праваабаронцы

6 красавіка, Позірк. “Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца ў крытычным стане: не слабеюць дзяржаўны тэрор і рэпрэсіі ў дачыненні да іншадумцаў, палітычных апанентаў, удзельнікаў пратэстных ініцыятыў, журналістаў і праваабаронцаў“, — адзначаецца ў сакавіцкім аглядзе праваабарончага цэнтра “Вясна“, апублікаваным 6 красавіка.
Як пацвярджэнне тэзіса адзначаецца, што “паказчыкі рэпрэсій знаходзяцца на высокім узроўні, параўнальным з папярэднімі гадамі: колькасць палітвязняў знаходзіцца на ўзроўні пачатку 2022 года, не сціхаюць рэпрэсіі ўсіх відаў, высокімі тэмпамі папаўняюцца спісы і пералікі, якія з’яўляюцца адпраўной кропкай пераследу апанентаў рэжыму і іншадумцаў”.
Паводле ацэнак аўтараў, арганізацыям грамадзянскай супольнасці “нанесеныя непапраўныя страты: ліквідаваныя і не маюць шанцаў у найбліжэйшай будучыні аднавіць дзейнасць у Беларусі ўсе апазіцыйныя партыі і палітычныя арганізацыі, ліквідаваныя або выцесненыя за мяжу праваабарончыя і іншыя патэнцыйна непрымальныя для рэжыму арганізацыі”.
Адзначаецца, што кіруючы рэжым “адкрыта ажыццяўляе дэпартацыі і трансгранічны пераслед паводле палітычнай прыкметы; дэмантаваныя канстытуцыйныя гарантыі бяз’ядзернага і нейтральнага статусу Беларусі, дзяржава па-ранейшаму ўцягнутая ў несправядлівую вайну; катаванні і акты забароненага абыходжання не расследаваныя і <…> працягваюцца“.
Паводле звестак “Вясны”, на канец сакавіка 2026 года ў месцах пазбаўлення волі знаходзілася 911 палітвязняў, сярод іх 118 жанчын. Адзначаецца, што колькасць палітвязняў упершыню за больш чым чатыры гады не перавышае тысячы чалавек — “гэта вынік вызвалення 250 палітвязняў паводле вынікаў перамоўнага працэсу паміж кіраўніцтвам Беларусі і ЗША“.
“Пры гэтым колькасць былых палітвязняў склала 3.660 чалавек, а агульная вядомая праваабаронцам колькасць людзей, якіх пазбаўлялі волі паводле палітычных матываў, склала з траўня 2020 года 4.570 чалавек“, — сказана ў аглядзе.
Паведамляецца, што ў сакавіку праваабарончая супольнасць прызнала палітвязнямі 46 чалавек і запатрабавала рэабілітацыі яшчэ 78 былых палітвязняў, пра пераслед якіх стала вядома пасля іх вызвалення.
Масавыя палітычныя рэпрэсіі працягваюцца ў Беларусі амаль шэсць гадоў.
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ Латвіі абноўлены сутачны рэкорд спыненых у 2026 годзе спробаў парушэння мяжы з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 6 красавіка — 6 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія 10 дзён запар фіксуе спробы мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства



