Рыжанкоў абмеркаваў з генсакратаром АДКБ важнасць развіцця ўзаемадзеяння з ААН

6 красавіка, Позірк. Важнасць развіцця ўзаемадзеяння Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) з “іншымі міжнароднымі арганізацыямі, якія займаюцца пытаннямі гарантавання бяспекі на рэгіянальным і глабальным узроўнях” — у першую чаргу з ААН, абмеркаваў міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў з генеральным сакратаром АДКБ Таалатбекам Масадыкавым.
Паводле інфармацыі прэс-службы беларускага МЗС, Рыжанкоў павіншаваў суразмоўцу з прызначэннем на пасаду (трохгадовая кадэнцыя распачалася 1 студзеня 2026 года) і “запэўніў яго ў падтрымцы з боку Беларусі”. У сваю чаргу Масадыкаў, як сцвярджаецца, “высока ацаніў унёсак Беларусі ў дзейнасць арганізацыі і выказаў удзячнасць за падтрымку яе прыярытэтаў”.
На сустрэчы адбыўся “зацікаўлены абмен думкамі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня з ухілам на ваенна-палітычную сітуацыю ў зоне адказнасці АДКБ”.
Сярод іншага Рыжанкоў адзначыў неабходнасць актывізаваць калектыўныя намаганні членаў арганізацыі, каб АДКБ “адпавядала цяперашнім геапалітычным рэаліям і магла эфектыўна рэагаваць на сучасныя выклікі і пагрозы бяспецы”.
У АДКБ уваходзяць Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расія і Таджыкістан. Армянскія ўлады замарозілі ўдзел краіны ў арганізацыі і заявілі пра магчымы выхад з блока. Ерэван абвінаваціў арганізацыю ў бяздзейнасці падчас карабахскага канфлікту з Азербайджанам, а асобных членаў — у тым, што яны “планавалі вайну” супраць Арменіі разам з Баку. Акрамя таго, прадстаўнікі ўладаў Арменіі заявілі, што могуць разглядзець магчымасць выхаду з АДКБ і Еўразійскага эканамічнага саюза, калі Расія падвысіць для краіны цэны на газ.
Як заявіў 24 сакавіка старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергеенка, прыярытэтам для Беларусі з’яўляецца “паслядоўнае паглыбленне беларуска-расійскай інтэграцыі, нарошчванне супрацы з краінамі СНД, АДКБ, ШАС”. Пры гэтым ён выказаўся за аднаўленне дыялогу з Захадам.
Для АДКБ адной з прыярытэтных задач на 2026 год з’яўляецца “якасная арганізацыя і эфектыўнае правядзенне мерапрыемстваў сумеснай аператыўнай і баявой падрыхтоўкі”. У плане на 2026 год прадугледжана 60 такіх мерапрыемстваў, у тым ліку 8 камандна-штабных і спецыяльных вучэнняў, паведаміў раней начальнік Аб’яднанага штаба АДКБ Андрэй Сердзюкоў.
29 снежня 2025 года ў Мінску Рыжанкоў і пастаянны каардынатар Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у краіне Расул Багіраў падпісалі рамачную праграму супрацы Беларусі і ААН у галіне ўстойлівага развіцця на 2026–2030 гады.
Варта адзначыць, што на сустрэчы з удзельнікамі пасяджэння савета Парламенцкай асамблеі АДКБ 18 траўня 2023 года Аляксандр заявіў, што ААН і АБСЕ намаганнямі “заходніх апанентаў” ператвараюцца “ў інстытуты ціску і канфрантацыі, становяцца падручнымі сабачкамі для заходніх дзяржаў”.

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ Латвіі абноўлены сутачны рэкорд спыненых у 2026 годзе спробаў парушэння мяжы з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 6 красавіка — 6 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія 10 дзён запар фіксуе спробы мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка


