Рэальныя інтарэсы еўрапейцаў патрабуюць дыялогу з Мінскам і Масквой, лічыць беларускі дыпламат

6 красавіка, Позірк. Рэальныя інтарэсы еўрапейцаў патрабуюць “аднаўлення нармальнага дыялогу і з Мінскам, і з Масквой”, а не “новых спробаў уцягнуць Мінск у арбіту ЕС”, такое меркаванне выказаў ТАСС часовы павераны ў справах Беларусі ў Еўрасаюзе Сяргей Панасюк.
“У дачыненні да Беларусі ЕС мае быць зацікаўлены ў абмеркаванні пытанняў агульнай непадзельнай бяспекі, сумеснай аховы межаў, барацьбы з кантрабандай і арганізаванай злачыннасцю, рэгуляванні міграцыі, забеспячэнні лагістыкі і свабоды перамяшчэння, паставак запатрабаванай прадукцыі дрэваапрацоўкі, прадуктаў харчавання, машынабудавання, гуманітарнага супрацоўніцтва. А цяпер, як выявілася, і досвед працы БелАЭС можа быць запатрабаваны”, — сцвярджае ён.
Кажучы, як піша згаданае СМІ, пра “ўсё больш частыя сустрэчы ў еўрапейскіх інстытутах з прадстаўнікамі беларускай радыкальнай апазіцыі”, Панасюк адзначыў, што, напрыклад, на дэбатах у Еўрапарламенце для грамадзян Беларусі было б лепш паслухаць “пра ўзаемавыгадную супрацу, забеспячэнне беларусаў працай, прадуктамі харчавання, даступным медыцынскім абслугоўваннем, нармальнымі коштамі на энерганосьбіты”.
“Але атрымліваецца ўсё неяк больш пра эфемерныя свабоды, гіпатэтычныя каштоўнасці і еўрапейскія правілы. Неяк тут не ўсё складваецца, з пункту гледжання інтарэсаў менавіта беларускага народа, ды і саміх еўрапейцаў”, — заявіў прадстаўнік афіцыйнага Мінска.
Дэмакратычныя сілы падтрымліваюць сталы кантакт з еўрапейскімі інстытутамі.
Спыніць транснацыянальныя рэпрэсіі і працягваць ціск на рэжымы, якія іх практыкуюць, заклікала беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская, выступаючы 1 красавіка ў Берліне на дыскусіі “Усё большая пагроза транснацыянальных рэпрэсій з боку замежных аўтарытарных рэжымаў”.
2 красавіка паведамлялася, што пытанні прыцягнення да адказнасці Аляксандра Лукашэнкі і “яго саўдзельнікаў па трох кірунках” абмеркаваныя на сустрэчах намесніка кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК), кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Паўла Латушкі ў Савеце Еўропы (СЕ).
Гаворка пра незаконны вываз украінскіх дзяцей ды іх індактрынацыю “ў інтарэсах “рускага свету”, злачынствы супраць чалавечнасці ў дачыненні да беларускага народа і акт агрэсіі супраць Украіны.
1 красавіка палітык перадаў сабраную НАУ інфармацыю пра незаконнае перамяшчэнне дзяцей з часова акупаваных тэрыторый Украіны спецдакладчыку па гэтым пытанні Парламенцкай асамблеі АБСЕ Карыне Абебрынк (Швецыя).
У той жа дзень АПК паведаміў пра сустрэчу Латушкі з літоўскім міністрам унутраных спраў Уладзіславам Кандратовічам падчас 50-й сесіі Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў Савета Еўропы ў Страсбургу.

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ Латвіі абноўлены сутачны рэкорд спыненых у 2026 годзе спробаў парушэння мяжы з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 6 красавіка — 6 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія 10 дзён запар фіксуе спробы мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка


