У Магілёўскай вобласці парушальнік ПДР затрыманы пасля спробы падкупіць супрацоўнікаў ДАІ

6 красавіка, Позірк. У Магілёўскай вобласці затрыманы парушальнік правілаў дарожнага руху, які спрабаваў даць хабар супрацоўнікам Дзяржаўтаінспекцыі, паведаміла 6 красавіка прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.
Паводле інфармацыі ведамства, кіроўца аўтамабіля ВАЗ праігнараваў патрабаванне спыніцца і паспрабаваў уцячы. Супрацоўнікі міжраённага аддзела ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама кінуліся ў пагоню.
За стырном ВАЗ быў 34-гадовы мясцовы жыхар без правоў кіроўцы. Адзначаецца, што мужчына ўжо трэці раз трапіў у поле зроку ДАІ як бяспраўнік.
На гэты раз парушальнік, каб “пазбегнуць адказнасці”, прапанаваў інспектарам грошы. Паводле інфармацыі МУС, тыя неаднаразова папярэджвалі яго пра крымінальную адказнасць, аднак мужчына “не рэагаваў” і пакінуў “тысячу рублёў у салоне службовага аўтамабіля”.
Затрыманаму “пагражае крымінальная адказнасць як за дачу хабару, так і за “бяспраўнае” кіраванне”, гаворыцца ў паведамленні.
1 сакавіка паведамлялася пра ўзбуджэнне крымінальнай справы ў дачыненні да жыхаркі Слуцкага раёна (Мінская вобласць) — за спробу даць хабар супрацоўнікам МУС . Жанчына гандлявала спіртным дома. Была затрыманая пасля таго, як прапанавала супрацоўнікам па 200 рублёў, каб тыя “не складалі пратакол”.
Згодна з данымі Вярхоўнага суда, у 2025 годзе за дачу хабару паводле ч. 2 і 3 арт. 431 КК асуджана 22 чалавекі. За здзяйсненне злачынстваў карупцыйнай накіраванасці ў цэлым асуджана 657 асоб — на 7,3% менш, чым у 2024-м (709).

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ Латвіі абноўлены сутачны рэкорд спыненых у 2026 годзе спробаў парушэння мяжы з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 6 красавіка — 6 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія 10 дзён запар фіксуе спробы мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка


