Мінск 19:41

У ДТЗ у Ашмянскім раёне пацярпеў матацыкліст — шпіталізаваны пасля лабавога сутыкнення з “Опелем”

Фота: ДАІ Гродзенскай вобласці

5 красавіка, Позірк. Аб дарожна-транспартным здарэнні з удзелам матацыкла ў Ашмянскім раёне паведаміла 5 красавіка Дзяржаўтаінспекцыя Гродзенскай вобласці.

ДТЗ здарылася напярэдадні каля 18:00.

“33-гадовы кіроўца, кіруючы матацыклам “Мінск”, рухаўся па вуліцы Школьнай у аграгарадку Мураваная Ашмянка. У нейкі момант не справіўся з кіраваннем, здзейсніў наезд на драўляны плот, пасля чаго здзейсніў лабавое сутыкненне з аўтамабілем “Опель”, які рухаўся ў спадарожным кірунку, пад кіраваннем 28-гадовага кіроўцы”, — гаворыцца ў паведамленні.

Матацыкліст шпіталізаваны “з пераломамі і множнымі пашкоджаннямі”.

Па факце ДТЗ прызначаная праверка.

Колькасць дарожна-транспартных здарэнняў знізілася ў Беларусі за год на 5,5% (з 3.453 у 2024-м да 3.262 у 2025-м), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта. Колькасць загінулых у ДТЗ скарацілася на 1,8% (з 434 да 426).

Падзяліцца: