Галоўчанка не выключае зніжэння стаўкі рэфінансавання, калі замацуецца запаволенне інфляцыі

4 красавіка, Позірк. Нацыянальны банк робіць усё неабходнае, каб інфляцыя заставалася ў межах вызначанага на 2026 год паказчыка, і пакуль сітуацыя развіваецца “нават крыху лепш за прагнозы”, заявіў журналістам 4 красавіка ў Стаўбцоўскім раёне (Мінская вобласць) старшыня праўлення рэгулятара Раман Галоўчанка.
“Калі па двух месяцах [меркаваць], гадавая інфляцыя складала 5,6%, па выніках сакавіка мы чакаем, што яна паменшыцца да 5,4%, — сказаў ён (на падставе відэаматэрыялаў у тэлеграм-канале Нацбанка). — Крайняя тыднёвая інфляцыя, калі браць не нарастальным вынікам ад пачатку года, а патыднёвы інтэрвал, ужо сышла ніжэй за 5% (калі правільна памятаю — 4,93%). Вядома, тут пэўную ролю грае тое, што было перанесенае па часе падвышэнне тарыфаў на [паслугі] ЖКГ”.
“Прынятае ўрадам рашэнне пра падвышэнне коштаў на паліва (гэта не нешта непрадбачанае, гэта ў планах падвышэння <…> і, вядома, у сілу тых падзей, якія цяпер на сусветных энергетычных рынках адбываюцца) пэўную прыбаўку [інфляцыі] дасць, але мы з гэтай нагоды не турбуемся, у нас гэта таксама ўлічана. Будзе такі, скажам, месячны невялікі крыху… графік уверх пойдзе, але далей усё адно агульная тэндэнцыя ідзе на запаволенне інфляцыі. Мы назіраем па ўсіх кампанентах запаволенне”, — дадаў ён, падкрэсліўшы, што запавольваюцца таксама інфляцыйныя чаканні насельніцтва.
Галоўчанка канстатаваў, што ў свеце “шмат усялякіх рэчаў адбываецца”, таму “цяжка прадбачыць, як усё будзе” далей, але “агулам пакуль дынаміка пазітыўная”.
“Калі яна замацуецца па выніках першага квартала і нашыя апераджальныя інструменты, апераджальныя індыкатары будуць паказваць доўгатэрміновасць гэтай тэндэнцыі, то я не выключаю, што мы разгледзім і пытанне пра зніжэнне стаўкі рэфінансавання, што, адпаведна, пазітыўна адаб’ецца таксама на стаўках на крэдытным і дэпазітным рынку”, — паведаміў кіраўнік рэгулятара.
25 чэрвеня 2025 года Нацбанк падвысіў стаўку рэфінансавання з 9,5% да 9,75% гадавых.
Памесячныя паказчыкі “дапушчальнага росту цэн” да канца 2026 года зацверджаныя пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю № 84 ад 30 снежня 2025-га.
Гадавы прырост не мае перавысіць 7%, як і закладзена ў зборы найважнейшых прагнозных паказчыкаў развіцця Беларусі.
У студзені цэны не мусілі вырасці больш як на 0,7% да ўзроўню снежня 2025-га (па факце 0,5%), у лютым (з нарастальным вынікам) — не больш за 2% (1%).
Далей: сакавік — 2,5%, красавік — 3,1%, травень — 3,4%, чэрвень — 3,8%, ліпень — 4%, жнівень — 4,2%, верасень — 4,9%, кастрычнік — 5,5%, лістапад — 6,2%.


- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года Латвія зафіксавала больш за 400 спробаў мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаФейгін: Калі Лукашэнка кажа пра вайну, ён кажа выключна пра вайну ў абарону сваёй уладыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка

