Рост колькасці доўгатэрміновых рублёвых укладаў кажа пра давер да эканамічнай палітыкі, лічыць Галоўчанка

4 красавіка, Позірк. Стварэнне ўмоў для ашчадных паводзінаў ёсць адной з галоўных задач фінансавай сістэмы і Нацыянальнага банка, заявіў журналістам 4 красавіка ў Стаўбцоўскім раёне (Мінская вобласць) старшыня праўлення рэгулятара Раман Галоўчанка.
“Гэта немагчыма без атмасферы даверу да нашай нацыянальнай валюты, без даверу да ўстойлівасці фінансавай сістэмы дзяржавы, — падкрэсліў ён (на падставе відэаматэрыялаў у тэлеграм-канале Нацбанка). — Таму прыемна канстатаваць, што і папярэднія гады, і цяперашні год у гэтым плане нас радуюць: мы бачым устойлівы прыток грашовых сродкаў у ашчадныя дэпазіты”.
Раней доўгатэрміновае ашчаджэнне — “праз пэўныя турбулентныя працэсы” — было няўласцівай для Беларусі з’явай, цяпер жа, паводле яго сцвярджэння, назіраецца ўстойлівая тэндэнцыя.
“Калі раней мы лічылі <…> дасягненнем колькасць укладаў насельніцтва, размешчаных на тэрмін больш за адзін год, то цяпер гэты кірунак носіць ужо ўстойлівы характар — большая частка ўсіх сродкаў размяшчаецца на тэрмін больш за год, — сказаў Галоўчанка. — Але мы ўжо глядзім далей і робім крокі на карысць больш доўгатэрміновых — трохгадовых — ашчаджэнняў і больш. Бачым ужо нават па гэтым годзе, што працэнт такіх укладаў, магчыма, не вельмі рэзка, але павялічваецца”.
Паводле сцвярджэння кіраўніка рэгулятара, гэты “сістэмны крок на новую прыступку” сведчыць пра тое, што “грамадзяне давяраюць і палітыцы эканамічнай у цэлым у краіне, і манетарнай палітыцы, якія праводзяцца, і ўпэўненыя, што іх ашчаджэнні не толькі захаваюцца, але і прымножацца”.
Галоўчанка заявіў, што за прамінулы перыяд 2026 года колькасць “доўгіх дэпазітаў насельніцтва” вырасла на 10%.
“Курсавая сітуацыя ўстойлівая — мы балансуем у межах нашых правілаў, у межах кошыка валют, — адзначыў ён. — Адначасова курсавая палітыка чыніць пэўную падтрымку нашым экспарцёрам, у першую чаргу на рынак Расійскай Федэрацыі. Дэвалютызацыя эканомікі працягваецца. І дэвалютызацыя ўкладаў — добрая тэндэнцыя, мы ўжо практычна за яе, можна сказаць, не турбуемся таксама. Працэнтная палітыка наша, калі вы заўважылі, таксама крыху карэктуецца — у прынцыпе захоўваюцца вельмі даступныя ўмовы для крэдытавання ≈ і фізічных, і юрыдычных асоб; цікавасць да крэдытавання расце”.
“Вядома, на пачатку года тэмпы заўсёды крыху менш, яны раскручваюцца бліжэй да канца года. Але праз нашыя інструменты макрапрудэнцыяльныя мы крышку стаўкамі балансуем ў бок большай прывабнасці інвестыцыйнага крэдытавання. Пакуль тэмпамі мы задаволеныя, таму я лічу, што сітуацыя цалкам устойлівая, стабільная, мы дакладна рухаемся ў рэчышчы тых установак, якія для сябе вызначылі адпаведным рашэннем праўлення”, — дадаў ён.

- Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаФейгін: Калі Лукашэнка кажа пра вайну, ён кажа выключна пра вайну ў абарону сваёй уладыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка


