Гродзенская мытня спыніла незаконную перавозку буйной партыі адзення, абутку, касметыкі і тканіны

4 красавіка, Позірк. Незаконную перавозку буйной партыі тавараў спынілі супрацоўнікі аператыўнага падраздзялення Гродзенскай рэгіянальнай мытні пры “правядзенні спецмерапрыемстваў”, паведаміла 3 красавіка прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта.
Паводле інфармацыі ведамства, на ўчастку трасы М6 (Мінск — Гродна — мяжа з Польшчай) быў спынены фургон “Фальксваген Крафтэр”. У аўтамабілі знаходзілася каля 12 тыс. адзінак розных тавараў — адзенне, абутак, касметыка, тканіна ў рулонах. Агульны кошт грузу — 400 тыс. рублёў (больш за 136 тыс. долараў).
“Кіроўца беларускай юрыдычнай асобы не прадставіў мытнікам для праверкі суправаджальныя дакументы на камерцыйную партыю тавару, таму што яны адсутнічалі”, — гаворыцца ў паведамленні.
У дачыненні да арганізацыі распачаты адміністрацыйны працэс паводле арт. 13.12 КаАП (парушэнне парадку набыцця, захоўвання, выкарыстання ў вытворчасці, транспартавання, водпуску і рэалізацыі тавараў). Санкцыяй для індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб з’яўляецца штраф — да 50% кошту прадмета правапарушэння, сумы выручкі, атрыманай ад рэалізацыі тавараў.
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка



