Ад пачатку года на пажарах у Беларусі загінула 240 чалавек

4 красавіка, Позірк. Ад пачатку 2026 года ў Беларусі здарылася 2.411 пажараў — на 21,2% больш, чым за аналагічны леташні перыяд (1.989), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз аператыўных даных Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
На пажарах выратавана 207 чалавек (124; +66,9%), траўмавана — 225 (139; +61,9%).
Ад агню загінула 240 чалавек — на 19,4% больш, чым за той жа перыяд 2025-га (201).
Варта адзначыць, што з канца мінулага месяца МНС некалькі разоў карэктавала статыстыку па смерцях у бок памяншэння.
Напрыклад, пасля абнаўлення зводнай таблічы на сайце ведамства па выніках дзяжурных сутак, якія цягнуліся з 6:00 26 сакавіка па 6:00 27 сакавіка, налічвалася 239 ахвяр агню ад пачатку года. На наступны дзень было абвешчана, што загінуў яшчэ адзін чалавек, аднак агульная колькасць не павялічылася, а зменшылася — да 237.
Акрамя таго, за мінулыя дзяжурныя суткі (з 6:00 3 красавіка да 6:00 4 красавіка) у Беларусі загінула два чалавекі (абодва — у Віцебску), але колькасць ахвяр ад пачатку года з 239 вырасла не да 241, а да згаданага ліку — 240.
Раней МНС тлумачыла перыядычнае карэктаванне даных тым, што часам пасля правядзення судова-медыцынскай экспертызы высвятляецца — смерць здарылася не праз пажар. Наадварот, як заяўляла ведамства, узгаранне часам можа ўзнікнуць пасля смерці чалавека.
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка



