У першым квартале фізасобы прадалі наяўнай валюты амаль на 680 млн долараў больш, чым купілі

3 красавіка, Позірк. У студзені — сакавіку 2026 года насельніцтва Беларусі выступіла чыстым прадаўцом замежнай валюты, сведчаць даныя Нацыянальнага банка.
Фізічныя асобы набылі замежнай валюты на 3 млрд 173,3 млн долараў (тут і далей у эквіваленце), прадалі — на 3 млрд 587,9 млн (адмоўнае сальда — 414,6 млн).
Наяўнай валюты набыта на 2 млрд 28,1 млн, прададзена — на 2 млрд 706,9 млн (-678,8 млн), безнаяўнай — на 1 млрд 145,2 млн і 881 млн адпаведна (+264,2 млн).
Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 красавіка 2026 года склалі 15 млрд 242,1 млн долараў у эквіваленце, сведчаць папярэднія звесткі Нацыянальнага банка.
На пачатак мінулага месяца золатавалютныя рэзервы, паводле ўдакладненых звестак рэгулятара, былі на ўзроўні 16 млрд 366,7 млн долараў. Такім чынам, за сакавік яны знізіліся на 6,9% (-1 млрд 124,6 млн).
У 2025 годзе насельніцтва Беларусі выступіла чыстым прадаўцом замежнай валюты. Фізічныя асобы набылі замежнай валюты на 12,95 млрд долараў (у эквіваленце), прадалі — на 14,58 млрд (адмоўнае сальда — 1,63 млрд).
У канцы траўня мінулага года старшыня праўлення Нацбанка Раман Галоўчанка назваў чысты продаж валюты насельніцтвам і суб’ектамі гаспадарання адным з двух фактараў, якія паўплывалі на рост міжнародных актываў: “Мы яе скупляем і, калі так можна сказаць, складаем пад вялікую дзяржаўную падушку”.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ сакавіку 2024–2026 гадоў на метэастанцыях Беларусі зафіксавана амаль 700 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка



