Лукашэнка запатрабаваў перастаць “ныць і плакаць” праз недахоп у краіне медработнікаў

3 красавіка, Позірк. Перастаць “ныць і плакаць” праз недахоп у Беларусі медыцынскіх работнікаў запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка 3 красавіка ў Мінску на адкрыцці 42-й гарадской паліклінікі.
“Мне хочацца, каб у Беларусі ўсё было прыгожа і якасна”, — цытуе палітыка яго прэс-служба.
На яго думку, у Беларусі “людзей хапае”.
“Трэба выбудаваць сістэму так, каб тыя людзі, якія ёсць, маглі працаваць і зарабляць, і абслугоўваць насельніцтва. Гэта больш чым на 200 працэнтаў датычыцца Міністэрства аховы здароўя. Медыкі як прэзідэнт: колькі трэба, столькі і працуюць”, — адзначыў ён.
Лукашэнка таксама загадаў зрабіць так, каб “тыя, хто жыве далей ад Мінска, маглі таксама атрымаць тут дапамогу”, бо “тут больш прасунутыя тэхналогіі”.
“Нельга зрабіць так, каб на ўскраінах нашай краіны, далей ад Мінска, людзі адпрэчвалі мінчукоў. Развіваючы Мінск, я раблю ўсё, каб не было гэтага кантрасту. Каб не было супярэчнасцяў у нашай краіне. Краіна павінна быць адзінай, маналітнай. І ад нашых крокаў па забеспячэнні здароўя нашых людзей будзе вельмі шмат залежаць. Трэба падумаць над гэтым”, — сказаў палітык.
У накіраваным у красавіку 2025 года ў ААН дакладзе кааліцыі няўрадавых арганізацый аб выкананні краінай абавязацельстваў па правах чалавека ў рамках чацвёртага цыклу Універсальнага перыядычнага агляду (УПА) гаварылася, што з-за рэпрэсіўных дзеянняў уладаў забеспячэнне медыцынскай дапамогай у Беларусі пастаянна пагаршаецца.
Адзначалася, што ў Беларусі зафіксавана мноства выпадкаў прыпынення дзейнасці прыватных медыцынскіх цэнтраў.
Падтрымка ўладамі ваеннай агрэсіі Расіі супраць Украіны яшчэ больш пагоршыла недахоп жыццёва неабходных медыкаментаў і медыцынскага абсталявання, нягледзячы на рост патрэбы ў іх.
Аўтары дакумента канстатавалі, што недахоп медыцынскага персаналу працягвае пагаршацца, чаму спрыяюць масавы ад’езд урачоў з краіны з-за неспрыяльных умоў працы, недастатковай аплаты і палітычных рэпрэсій.
11 чэрвеня 2025 года начальніца галоўнага ўпраўлення кадравай работы і прафесійнай адукацыі Міністэрства аховы здароўя Вольга Калюпанава заявіла, што ў ахове здароўя Беларусі “маецца досыць добры кадравы рэсурс, самая вялікая задача — гэта рацыянальнае іх выкарыстанне”.
У Рэспубліканскім банку вакансій на 3 красавіка фігуруе 2.616 вакансій па запыце “урач-спецыяліст” і 2.288 па запыце “медыцынская сястра”.
Пасля 2020 года з рэпрэсіямі ў Беларусі сутыкнуліся ў тым ліку медыкі. Многія з іх актыўна ўдзельнічалі ў пратэстах, выступаючы супраць гвалту і катаванняў над людзьмі. Кіраўніцтва бальніц звальняла нелаяльных медыкаў, хоць сярод іх былі прадстаўнікі ўнікальных для Беларусі спецыялізацый.
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ сакавіку 2024–2026 гадоў на метэастанцыях Беларусі зафіксавана амаль 700 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ Літве красавік пачаўся з абнаўлення сутачнага рэкорду спыненых спробаў парушэння мяжы з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



