У сакавіку 2024–2026 гадоў на метэастанцыях Беларусі зафіксавана амаль 700 тэмпературных рэкордаў

3 красавіка, Позірк. У сакавіку 2024, 2025 і 2026 гадоў на метэастанцыях Беларусі зафіксавана 689 тэмпературных рэкордаў, сведчыць праведзены “Позіркам“ параўнальны аналіз аператыўных і даступных архіўных даных Белгідрамета.
У першы месяц каляндарнай вясны 2024 года было перапісана 157 максімумаў, 2025-га — 306, 2026-га — 226.
Для параўнання: у сакавіку 2023 года было зарэгістравана 29 рэкордаў, 2022-га — 5.
Больш за ўсё экстрэмумаў за сакавік 2024–2026 гадоў абнавілася ў Езярышчы на поўначы Віцебскай вобласці (22), самім Віцебску і Валожыне (па 19).
У бліжэйшыя дні Белгідрамет апублікуе кліматычныя вынікі сакавіка 2026 года. Чакаецца, што ён стане адным з найцяплейшых за ўвесь перыяд інструментальных метэаназіранняў на тэрыторыі краіны (з 1881 года).
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ сакавіку 2024–2026 гадоў на метэастанцыях Беларусі зафіксавана амаль 700 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ Літве красавік пачаўся з абнаўлення сутачнага рэкорду спыненых спробаў парушэння мяжы з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства



