Мінск 12:26

Золатавалютныя рэзервы Беларусі знізіліся ўпершыню са снежня 2024 года (падрабязна)

Ілюстрацыйнае фота: Yana Hurska / unsplash.com

3 красавіка, Позірк. Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 красавіка 2026 года склалі 15 млрд 242,1 млн долараў у эквіваленце, сведчаць папярэднія звесткі Нацыянальнага банка.

На пачатак мінулага месяца золатавалютныя рэзервы, паводле ўдакладненых звестак рэгулятара, былі на ўзроўні 16 млрд 366,7 млн долараў. Такім чынам, за сакавік яны знізіліся на 6,9% (-1 млрд 124,6 млн).

Манетарнае золата ў структуры ЗВР цяпер складае 7 млрд 981,4 млн долараў (-1 млрд 981,4 млн за месяц; -11,67%), спецыяльныя правы запазычання — 1 млрд 402 млн (-11,9 млн; -0,84%), рэзервовыя актывы ў замежнай валюце — 5 млрд 858,6 млн (-58,5 млн; -0,99%).

Рэзервовая пазіцыя ў Міжнародным валютным фондзе і іншыя актывы засталіся ранейшымі — 0,03 млн і 0,1 млн долараў адпаведна.

У апошні раз золатавалютныя рэзервы зніжаліся ў канцы 2024 года, склаўшы на 1 снежня 8 млрд 794,9 млн долараў (на 1 лістапада таго ж года — 8 млрд 933,9 млн; -1,6%).

На нарадзе ў сярэдзіне кастрычніка 2025 года Аляксандр Лукашэнка прапанаваў кіраўніку Нацбанка Раману Галоўчанку “патрошку пускаць у абарот” ЗВР і “дзейнічаць па-гаспадарску”.

“Тое, што валюты больш з’яўляецца, гэта добра, — адзначыў палітык. — Але валюта павінна працаваць. І трэба мець запас столькі, колькі нам трэба”.

На 1 студзеня ЗВР складалі 14 млрд 423 млн долараў. Рост з пачатку 2026 года — 819,1 млн (+10,57%).

Падзяліцца: