Мінск 12:09

Золатавалютныя рэзервы Беларусі знізіліся ўпершыню са снежня 2024 года

3 красавіка, Позірк. Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 красавіка 2026 года склалі 15 млрд 242,1 млн долараў у эквіваленце, сведчаць папярэднія звесткі Нацыянальнага банка.

На пачатак мінулага месяца золатавалютныя рэзервы, паводле ўдакладненых звестак рэгулятара, былі на ўзроўні 16 млрд 366,7 млн долараў. Такім чынам, за сакавік яны знізіліся на 6,9% (-1 млрд 124,6 млн).

У апошні раз золатавалютныя рэзервы зніжаліся ў канцы 2024 года, склаўшы на 1 снежня 8 млрд 794,9 млн долараў (на 1 лістапада таго ж года — 8 млрд 933,9 млн; -1,6%).

Будзе дапоўнена

Падзяліцца: