На 80 месцаў у Каардынацыйную раду 4-га склікання прэтэндуюць 175 чалавек

2 красавіка, Позірк. На 80 месцаў у Каардынацыйную раду (КР) 4-га склікання прэтэндуюць 175 чалавек, то бок конкурс — больш за два чалавекі на крэсла, паведамляе прэс-служба КР.
Этап падачы дакументаў на удзел у выбарах завяршыўся 31 сакавіка. Атрыманыя заяўкі ад 9 выбарчых спісаў.
Ужо зарэгістраваныя спісы “Еўрапейскі выбар” (17 чалавек; лідар — Валер Мацкевіч) ды “ЗАКОН і Правапарадак” (12; Сяргей Макар).
Выбарчая камісія правярае дакументы сямі аб’яднанняў:
- Кааліцыя “Латушка і Рух “За Свабоду” — 38 чалавек (лідары — Павел Латушка і Юрый Губарэвіч);
- Рух “Воля” — 28 (Мікіта Забуга);
- “Аб’яднаная грамадзянская платформа” — 22 (Мікалай Казлоў);
- “Ваш Голас” — 20 (Андрэй Колас);
- “Хватит Бояться!” — 13 (Таццяна Мартынава);
- “Наступ” — 13 (Лізавета Пракопчык);
- Блок беларускіх палітычных зняволеных “Беларусы дзеяння” — 12 (Юрась Зянковіч).
КР адзначыла, што кожны зарэгістраваны спіс будзе мець магчымасць прадставіць сваю праграму і камунікаваць з патэнцыйнымі выбаршчыкамі праз платформу “Тры сланы”.
Сцвярджаецца, што ў Беларусі можна “бяспечна заходзіць на гэты сайт”, але пасля трэба “чысціць гісторыю і закрываць укладкі”.
Выбары ў КР 4-га склікання адбудуцца з 11 па 17 траўня 2026 года.


- Грамадства
- ПалітыкаВячорка: Вызваленне Пачобута не добрая воля Лукашэнкі, а абмен, як у часы "халоднай вайны" ці палоннымі паміж Расіяй і УкраінайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2025 годзе ў Беларусі нарадзілася амаль удвая менш дзяцей, чым у 1995-м (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка

