У РФ мужчына асуджаны за SMS з пагрозай беларускаму сілавіку ў 2020 годзе

2 красавіка, Позірк. Сафонаўскі раённы суд Смаленскай вобласці Расіі аштрафаваў грамадзяніна РФ на 50 тыс. расійскіх рублёў (больш за 600 долараў), прызнаўшы вінаватым у пагрозе беларускаму сілавіку, вынікае з паведамлення прэс-службы Генеральнай пракуратуры Беларусі.
Паводле матэрыялаў справы, у 2020 годзе мужчына “на тэрыторыі Смаленскай вобласці з выкарыстаннем падключаных да сеткі інтэрнэт прыладаў накіраваў на абаненцкі нумар вайскоўца ўнутраных войскаў МУС Беларусі SMS-паведамленне з пагрозай прымянення насілля ў сувязі з выкананнем ім сваіх службовых абавязкаў па спыненні масавых беспарадкаў з боку групы радыкальна настроеных грамадзян”.
На этапе папярэдняга расследавання расіянін прызнаў віну ў поўным аб’ёме і “раскаяўся ў зробленым”.
На карысць пацярпелага спагнаная кампенсацыя маральнай шкоды — 100 тыс. расійскіх рублёў (звыш 1,2 тыс. долараў).
Адзначаецца, што асобу і месцазнаходжанне фігуранта справы расійскія сілавікі вызначылі на падставе хадайніцтва “беларускага органа папярэдняга следства аб прававой дапамозе па крымінальнай справе”.
Паводле інфармацыі Генпракуратуры, паколькі мужчына мае расійскае грамадзянства і знаходзіўся на тэрыторыі РФ, экстрадаваць яго ў Беларусь для прыцягнення да крымінальнай адказнасці было немагчыма.
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Навіны Германіі
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў сакавіку вырас на 3,2%, з пачатку года — на 0,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка



