be
Arrow
Мінск 11:30

Курс наяўнага долара ў сакавіку вырас на 3,2%, з пачатку года — на 0,6%

Ілюстрацыя: pixabay.com

2 красавіка, Позірк. На 0,56% (з 2,9263 да 2,9426 рубля) вырас за першы квартал 2026 года сярэдні курс наяўнага долара ЗША, сведчыць праведзены Позіркам аналіз каціровак, якія выстаўляюць галаўныя аддзяленні беларускіх банкаў.

У студзені долар патаннеў на 2,92% (да 2,8409 рубля), у лютым — падаражэў на 0,38% (да 2,8518), у сакавіку — на 3,18%.

Сярэдні курс куплі вырас у сакавіку на 3,12% (з 2,8362 да 2,9247 рубля), продажу — на 3,25% (з 2,8674 да 2,9605), з пачатку года — адпаведна на 0,89% (з 2,8990) і 0,23% (з 2,9536).

У студзені–сакавіку летась наяўны долар патаннеў на 10%.

Больш статыстыкі даступна падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: