Мінск 02:02

Рэспубліканскі суботнік пройдзе 18 красавіка

31 сакавіка, Позірк. Рэспубліканскі суботнік пройдзе ў Беларусі 18 красавіка, адпаведную пастанову прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын падпісаў 31 сакавіка, паведаміла прэс-служба ўрада.

Як і напярэдадні леташняга вясновага суботніка, заяўляецца, што “заробленыя” грошы “будуць накіраваныя на стварэнне пастаяннай экспазіцыі Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі, які зараз будуецца”, а таксама на “іншыя спадарожныя гэтаму працы”.

Традыцыйна ў Беларусі адбываецца адзін рэспубліканскі суботнік — увесну.

У мінулым годзе, які Аляксандр Лукашэнка абвясціў “Годам добраўпарадкавання”, рэспубліканскі суботнік праводзіўся таксама ў кастрычніку.

Беларускае заканадаўства забараняе прымусовую працу. Тым не менш удзел у суботніку — перанятай у СССР практыцы ўцягвання грамадзян у “грамадска карысную занятасць” без аплаты іх працы — фактычна прымусовы, прынамсі для працаўнікоў бюджэтных арганізацый. Паўсюднай стала практыка пабораў “на суботнік”.

Падзяліцца: