Мінск 02:02

Чарговыя тэмпературныя рэкорды зафіксаваныя 30 сакавіка на ўсходзе Беларусі

Апублікавана на адкрытай версіі “Позірку” 31 сакавіка 2026 года ў 17:13

31 сакавіка, Позірк. Дзевяць тэмпературных рэкордаў зафіксавана 30 сакавіка на беларускіх метэастанцыях, сведчыць праведзены Позіркам параўнальны аналіз аператыўных і даступных архіўных даных Белгідрамета.

Максімумы абноўленыя ў гарадах на ўсходзе краіны. Ва ўсіх выпадках папярэднія экстрэмумы пратрымаліся два гады.

Найцяплей было ў Магілёве і Сянно — 19,5 градуса вышэй за нуль (ранейшыя рэкорды — 19,2 і 18 градусаў адпаведна).

Перакрытыя максімумы ў Віцебску — 19,4 (17,1), Касцюковічах — 19,2 (18,4), Мсціславе — 19 (16,5), Слаўгарадзе — 19 (18,5), Оршы — 18,8 (17,4), Горках — 18,2 (16,5) і Езярышчы — 17,6 (16,5).

Абсалютны рэкорд дня выстаяў (23 градусы ў 2024 годзе ў Брэсце).

31 сакавіка, паводле прагнозу Белгідрамета, чакаецца ад 8 градусаў на захадзе да 18 — на ўсходзе краіны. Калі прагноз апраўдаецца, лакальныя тэмпературныя рэкорды ўпершыню за апошнія 12 дзён перапісаныя не будуць: цяперашнія складаюць ад 21,6 градуса ў Вілейцы да 27,2 градуса ў Лельчыцах (зафіксаваныя ў 2024 годзе).

Падзяліцца: