Мінск 00:19

Пагалоўе буйной рагатай жывёлы за год зменшылася на 3,7%

Ілюстрацыйнае фота: прэс-служба Мінсельгасхарча

29 сакавікаПозірк. Пагалоўе буйной рагатай жывёлы (БРЖ; каровы, быкі і інш.) на канец лютага 2026 года склала 3.865.925 галоў — на 3,7% менш, чым было годам раней (4.013.038), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Станоўчая дынаміка адзначана толькі ў Гродзенскай вобласці— 678.927 (678.675; +0,04%). У астатніх зафіксавана адмоўная: у Віцебскай — 434.715 (491 988; -11,6%), Магілёўскай — 453.503 (482.288; -6%), Гомельскай — 554.421 (589.279; -5,9%), Мінскай — 892.829 (909.405; -1,8%), Брэсцкай — 851.530 (861.403; -1,1%).

Больш падрабязнасцяў даступна падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: