Правапапулісцкая партыя “Альтэрнатыва для Германіі” цікавіцца фінансаваннем праекта “Яўрэйская Беларусь“
Апублікавана на адкрытай версіі “Позірку” 31 сакавіка 2026 года ў 16:40
28 сакавіка, Позірк. Правапапулісцкая партыя “Альтэрнатыва для Германіі”, якую іх апаненты падазраюць у сувязях са спецслужбамі рэжымаў у Маскве і Мінску, працягваюць спробы высветліць сумы фінансавання федэральным урадам розных ініцыятыў і праектаў, не падкантрольных уладам недэмакратычных краін альбо рэалізуемых у краінах, якія супраціўляецца расійскай экспансіі.
У апошнім дэпутацкім запыце, азагалоўленым “Падтрымка праектаў, асабліва апазіцыі за мяжой“, “АдГ” просіць паведаміць падрабязнасці рэалізацыі больш чым 60 праектаў у розных краінах. Матывіроўка: некаторыя праекты, на думку правых, з’яўляюцца ўмяшаннем ва ўнутраныя справы іншых дзяржаў, а таксама ідуць насуперак прынцыпам эканомнай і эфектыўнай бюджэтнай палітыкі, закладзеным ў Федэральны бюджэтны кодэкс.
Два з пералічаных у запыце праектаў датычацца Беларусі: “Яўрэйская Беларусь — лічбавая памяць“ і “Дасье Беларусь: незалежнасць і вызваленне”.
Першы праект ажыццяўляецца сумесна з Цэнтрам беларуска-яўрэйскай культурнай спадчыны (Варшава), Інстытутам Гётэ ў Літве і праграмай “Усходняе партнёрства“ МЗС ФРГ. Мэта — стварэнне лічбавай калекцыі яўрэйскай спадчыны ў Беларусі.
Другі праект рэалізуецца на інтэрнэт-пляцоўцы dekoder.org. Там размяшчаюцца аналітычныя матэрыялы журналістаў у выгнанні, найперш беларускіх, пра падзеі ў краіне, а таксама ва ўсёй Усходняй Еўропе пасля 2020 года.
Раней урад Германіі ў інтарэсах бяспекі ўдзельнікаў засакрэціў інфармацыю аб сваіх праектах у Беларусі (а таксама ў Нікарагуа і М’янме), якую ў снежні 2025 года запытвала парламенцкая фракцыя “АдГ“.
У выпадку Беларусі гаворка ішла аб праектах з сумамі фінансавання 500 тыс. і 220 тыс. еўра. Большы рэалізуецца з 1 лістапада 2024 года па 31 кастрычніка 2027 года і датычыцца дэмакратычнага і інклюзіўнага кіравання, інклюзіўнасці і пашырэння правоў і магчымасцяў людзей з інваліднасцю, а таксама гендарнай роўнасці; меншы рэалізуецца з 1 студзеня 2024 года па 31 снежня 2027 года і датычыцца рэпрадуктыўнага, мацярынскага і дзіцячага здароўя.
У траўні 2025 года беларускае тэлебачанне паведаміла пра ператрусы ў рэдакцыях рэгіянальных недзяржаўных СМІ, якія выжылі пасля зачысткі незалежнага медыяполя, якія мелі легальныя дамовы аб супрацоўніцтве з амбасадай Германіі.
Гучны рэзананс атрымала гісторыя з выкарыстаннем працы палітвязняў беларускай фірмай дэпутата ў федэральнай зямлі Саксонія ад “АдГ” Ёрга Дорнау.
Гл. таксама:
Дэпутат ад правапапулісцкай нямецкай партыі наведвае Беларусь па запрашэнні ЛДПБ — Гайдукевіч

- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаНа фоне спробаў ЗША падштурхнуць Вільнюс да перамоваў з Мінскам на літоўска-беларускай мяжы расце міграцыйны ціскМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрасоб па крэдытах вырасла за год на 11,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаСхільныя да крэдытнай рызыкі актывы банкаў Беларусі павялічыліся за год на 10,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПраваабаронца Раман Кісляк абскардзіў паўторную адмову на прадастаўленне прытулку ў ГрузііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 28–30 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


