Мінск 01:54

Літва зафіксавала рэкордную за апошнія 145 дзён колькасць спробаў нелегальнага пераходу мігрантаў з Беларусі

Ілюстрацыя: udf.by

26 сакавіка, Позірк. Рэкордную за апошнія 145 дзён колькасць спробаў нелегальнага пераходу мігрантаў на сваю тэрыторыю з Беларусі зафіксавала Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы (САДМ), сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз яе аператыўных даных.

25 сакавіка адзначана 29 такіх спробаў. Больш апошні раз было 31 кастрычніка 2025 года (63).

З пачатку сакавіка Літва зарэгістравала 74 спробы перасячэння сваёй мяжы з боку Беларусі па-за пунктамі пропуску — у 1,85 раза больш, чым за першыя два месяцы гэтага года (40).

З пачатку 2026 года такіх спробаў зафіксавана 114 — у 1,62 раза менш, чым за той жа перыяд 2025-га (185).

Як паведамляў “Позірк“, 20 сакавіка Польская памежная служба адзначыла рэкордную за 99 дзён (пасля 11 снежня 2025 года) колькасць спробаў нелегальнай міграцыі грамадзян трэціх краін з беларускай тэрыторыі.

Больш падрабязнасцяў даступна падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: