Упершыню за чатыры гады ў Беларусі менш за 900 палітвязняў — “Вясна”

22 сакавіка, Позірк. На 22 сакавіка ў Беларусі налічваецца 897 палітвязняў, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
“Апошні раз лічба палітвязняў была ніжэй за 900 чалавек больш за чатыры гады таму”, — адзначаюць праваабаронцы.
Пры гэтым палітычныя рэпрэсіі ў краіне не спыняюцца, канстатуецца ў паведамленні.
“У бліжэйшыя дні будуць прынятыя новыя заявы па палітвязнях, таму без спынення рэпрэсій лічба палітвязняў, на жаль, будзе толькі павялічвацца”, — падкрэслівае “Вясна”.
19 сакавіка па выніках чарговых перамоваў са спецпрадстаўніком прэзідэнта ЗША Джонам Коўлам Аляксандр Лукашэнка памілаваў 250 палітвязняў. 235 ён дазволіў застацца на радзіме, 15 было вывезена ў Літву (некаторыя пасля адправіліся ў Польшчу).
Масавыя палітычныя рэпрэсіі працягваюцца ў Беларусі з 2020 года.
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаБеларусь заняла 12-е месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн за студзень — люты 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва за суткі спыніла 18 спробаў парушэння мяжы з тэрыторыі Беларусі — новы рэкорд 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



