Мінск 14:00

Аэрапорт у Вільнюсе ў чарговы раз прыпыняў працу праз шары з кантрабандай

Фота: “Позірк”

22 сакавіка, Позірк. Аэрапорт у Вільнюсе прыпыняў працу з 0:33 да 1:46 у ноч на 22 сакавіка. Пра гэта паведамляецца на яго старонцы ў “Фэйсбуку”.

“Абмежаванне паветранай прасторы” выклікана “гібрыднай атакай Беларусі”, гаворыцца ў паведамленні.

Удакладняецца, што зафіксаваныя “навігацыйныя пазнакі, тыповыя для паветраных шароў”.

Папярэдні раз аэрапорт Вільнюса прыпыняў працу праз прылёт з боку Беларусі метэазондаў з кантрабандай увечары 14 сакавіка.

Уварванне паветраных шароў з кантрабанднымі цыгарэтамі з Беларусі ў Літву ўвосень і ў пачатку снежня 2025 года стала прычынай неаднаразовага закрыцця вільнюскага аэрапорта, размешчанага недалёка ад мяжы. У спробе прымусіць Мінск паўплываць на сітуацыю Літва з 29 кастрычніка па 19 лістапада закрывала мяжу з Беларуссю.

9 снежня мінулага года ўрад Літвы абвясціў экстрэмальную сітуацыю дзяржаўнага ўзроўню праз “гібрыдную атаку Беларусі”. Рашэнне было прынятае “ў сувязі з пагрозай нацыянальнай бяспецы дзяржавы і небяспекай для жыцця і здароўя людзей, а таксама для маёмасці і (або) навакольнага асяроддзя, стваранага тым, што на тэрыторыю Літвы з Беларусі запускаюцца паветраныя шары, якія перавозяць кантрабанду”.

Лукашэнка анансаваў вяртанне літоўскіх фур з 23 сакавіка

20 сакавіка, Позірк. З 23 сакавіка Беларусь пачне вяртанне фур Літве, вынікае са слоў Аляксандра Лукашэнкі дзяржСМІ 20 сакавіка. "Я даручыў ураду: "Давайце вы сустрэнецеся і па-чалавечы з імі пагаворыце", — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба. — Селі за стол перамоў, …

Падзяліцца: