Два падлеткі шпіталізаваныя пасля ДТЗ у Гомелі — каталіся на самакаце і былі збітыя аўтамабілем

22 сакавіка, Позірк. Аб дарожна-транспартным здарэнні з удзелам непаўналетніх паведамляе Дзяржаўтаінспекцыя Гомельскай вобласці.
ДТЗ здарылася ў Гомелі 22 сакавіка каля 21:30.
“На вуліцы Савецкай 33-гадовы кіроўца, кіруючы аўтамабілем “Аўдзі 80″ і рухаючыся з боку вуліцы Пушкіна ў напрамку вуліцы Рагачоўскай, здзейсніў наезд на падлеткаў 15 і 17 гадоў, якія на адным электрасамакаце пераязджалі праезную частку дарогі, у раёне рэгуляванага пешаходнага пераходу, на забараняльны (чырвоны) сігнал святлафора”, — гаворыцца ў паведамленні.
Падлеткі шпіталізаваныя з траўмамі.
У 2025 годзе, паводле папярэдніх даных, колькасць аварый у Беларусі скарацілася на 6%, заяўляў у студзені 2026-га начальнік галоўнага ўпраўлення ДАІ МУС Віктар Ротчанкаў. Паводле яго слоў, на 9% знізілася колькасць аварый з пацярпелымі, колькасць загінулых зменшылася на 17 (з 434 да 417). Пры гэтым узрасла колькасць загінулых матацыклістаў (колькасць не была названая).
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва за суткі спыніла 18 спробаў парушэння мяжы з тэрыторыі Беларусі — новы рэкорд 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства



