Мінск 10:53

Колькасць загінулых ад агню з пачатку года дасягнула 230

22 сакавіка, Позірк. Тры чалавекі сталі ахвярамі агню за мінулыя дзяжурныя суткі (з 6:00 21 сакавіка па 6:00 22 сакавіка), сведчаць даныя Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Два чалавекі загінулі ў Слуцкім раёне (Мінская вобласць), адзін — у Бабруйскім (Магілёўская).

З пачатку 2026 года ў Беларусі здарылася 2.100 пажараў — на 23,5% больш, чым за аналагічны перыяд 2025-га (1.701). На іх загінулі 230 чалавек (180; +27,8%), траўмаваныя — 192 (108; +77,8%), выратаваныя — 189 (104; +81,7%).

Падзяліцца: