МУС затрымала пяць кантрабандыстаў цыгарэт — Лукашэнка
20 сакавіка, Позірк. Супрацоўнікі Міністэрства ўнутраных спраў затрымалі “зламыснікаў, якія займаліся незаконнай дастаўкай цыгарэт за мяжу”, заявіў Аляксандр Лукашэнка дзяржСМІ 20 сакавіка.
“[Міністр Іван] Кубракоў мне даклаў пра завяршэнне аперацыі. Яны затрымалі пяць нашых беларускіх кантрабандыстаў проста на мяжы. Нашы знялі дом пусты — у кагосьці са сваякоў купілі, заплацілі нейкія капейкі. У гэтым доме — пачкі цыгарэт, балон, якім запраўлялі, зонды… Усё для перакідкі. Міліцыя іх затрымала. Бандыты, яны былі асуджаныя не адзін раз. Сапраўдныя бандзюганы”, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.
Паводле яго сцвярджэння, на тэрыторыі Літвы “знаходзяцца тыя, хто гэтыя незаконныя грузы прымае”: “Акрамя таго, у перакідцы тавараў з беларускай тэрыторыі задзейнічаны і самі літоўцы”.
“У мяне пазіцыя: вы (Захад. — “Позірк”.) санкцыі ўвялі. Цяпер што, мы павінны лавіць гэтых кантрабандыстаў тут, якія наш тавар купляюць за добрыя грошы і перакідваюць патрэбным людзям у Літве? Але я абяцаў: мы паглядзім і ў Беларусі, хто тут чым займаецца”, — дадаў Лукашэнка.
Ён у чарговы раз засумняваўся ў тым, што метэазонды могуць паралізаваць працу аэрапортаў: “Узляцеў самалёт, чыста ўзляцеў. Відаць жа, што шарыкаў няма на ўзлётнай паласе. Узляцеў, і ён высока — 10-11 км. А там шарыкі не лётаюць”.
Пілоты, паводле сцвярджэння Лукашэнкі, “пацвердзілі, што гэтыя шары не ўяўляюць сур’ёзнай праблемы”.
Уварванне паветраных шароў з кантрабанднымі цыгарэтамі з Беларусі ў Літву восенню і напачатку снежня 2025 года стала прычынай неаднаразовага закрыцця віленскага аэрапорта, размешчанага недалёка ад мяжы. У спробе прымусіць Мінск паўплываць на сітуацыю Літва з 29 кастрычніка па 19 лістапада закрывала мяжу з Беларуссю.
Апошні раз вільнюскі аэрапорт прыпыняў працу праз метэазонды з кантрабандай 14 сакавіка з 21:46 да 23:35. Да таго аэрапорт Вільнюса прыпыняў працу праз прылёт з боку Беларусі метэазондаў з кантрабандай увечары 17 лютага.
Летась 9 снежня ўрад Літвы абвясціў надзвычайную сітуацыю дзяржаўнага ўзроўню праз “гібрыдную атаку Беларусі”. Рашэнне было прынята “ў сувязі з працяглай пагрозай нацыянальнай бяспецы дзяржавы і небяспекай для жыцця і здароўя людзей, а таксама для маёмасці і (або) навакольнага асяроддзя, якая ствараецца тым, што на тэрыторыю Літвы з Беларусі запускаюцца паветраныя шары, якія перавозяць кантрабанду”.
У канцы кастрычніка 2025 года Вільнюс закрыў пункты пропуску Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі), дамагаючыся такім чынам рэакцыі Мінска на масавы прылёт з Беларусі паветраных шароў з кантрабандай, якія перашкаджалі ў тым ліку грамадзянскай авіяцыі Літвы.
Памежныя пераходы аднавілі працу 20 лістапада. За тры тыдні, пакуль яны былі закрыты, рэжым Лукашэнкі паспеў узмацніць правілы знаходжання ў краіне літоўскага грузавога транспарту, увязаўшы іх з працай пунктаў пропуску. Паведамлялася, што ў Беларусі затрымалася каля 1,3 тыс. зарэгістраваных у Літве грузавікоў, якія не могуць выехаць з краіны нават пры адкрытай мяжы.
З 23 сакавіка Беларусь пачне вяртанне фур, вынікае са слоў Лукашэнкі 20 сакавіка.
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Навіны Германіі, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19–20 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская: Заходнія палітыкі часам забываюць, што дыктатары — прафесійныя ашуканцы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Лукашэнка заявіў пра кантроль спецслужбаў за экс-палітвязнямі, у АПК заклікалі гарантаваць іх правыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка



