Мінск 12:21

Менш чым за суткі для вызваленых палітвязняў сабрана звыш 50 тыс. еўра

Фота: "Настоящее время"

20 сакавіка, Позірк. Пятая частка агульнай сумы збору для вызваленых палітвязняў сабраная менш чым за суткі, вынікае з інфармацыі на сайце фонду салідарнасці BySol.

На 10:00 20 сакавіка сабрана больш за 51 тыс. еўра з заяўленых 250 тыс. еўра.

Пры адкрыцці збору ўвечары 19 сакавіка BySol паведаміў пра намер выплаціць кожнаму вызваленаму па 1 тыс. еўра.

“Гэтыя грошы дапамогуць перажыць першыя тыдні пасля вызвалення: знайсці часовае жыллё, купіць адзенне і лекі, аднавіць дакументы. Збор будзе актыўны да 31 сакавіка 2026 года, пасля чаго мы пачнём выплаты”, — гаворыцца ў паведамленні фонду.

У выніку сустрэчы з амерыканскай дэлегацыяй 19 сакавіка ў Мінску Аляксандр Лукашэнка памілаваў 250 вязняў, з якіх 235 засталася ў Беларусі, а 15 былі адпраўленыя ў Літву.

Аб зняцці амерыканскіх санкцый з ААТ “Белінвестбанк”, ААТ “Банк развіцця Рэспублікі Беларусь” і Міністэрства фінансаў паведаміла па выніках перамоў прэс-служба Лукашэнкі.

Коўл разлічвае, што да канца 2026 года будуць вызваленыя ўсе беларускія палітвязні

20 сакавіка, Позірк. ЗША разлічваюць "дамагчыся большага" ў перамовах з Мінскам па пытаннях вызвалення палітычных зняволеных. Пра гэта заявіў спецпрадстаўнік амерыканскага прэзідэнта па Беларусі Джон Коўл у каментары Newsmax. Ён выказаў надзею, што да канца года амерыканскі бок зможа вызваліць …

Падзяліцца: