ЗША знялі санкцыі з двух беларускіх банкаў і Мінфіна — прэс-служба Лукашэнкі

Архіўнае фота: neg.by
19 сакавіка, Позірк. Аб зняцці амерыканскіх санкцый з ААТ “Белінвестбанк”, ААТ “Банк развіцця Рэспублікі Беларусь” і Міністэрства фінансаў паведаміў неафіцыйны канал прэс-службы Аляксандра Лукашэнкі “Пул Первого” са спасылкай на заяву спецпасланніка прэзідэнта ЗША па Беларусі Джона Коўла.
Таксама зазначаецца, што “з усіх санкцыйных спісаў выключаны Беларуская калійная кампанія і “Беларуськалій“.
Згодна з актуальнай інфармацыяй на сайце Мінфіна ЗША, пад санкцыямі з дзеючых цяпер банкаў Беларусі акрамя двух згаданых знаходзяцца ААТ “Банк БелЗЭБ”, ААТ “Банк “Дабрабыт”, ЗАТ “ТК Банк” ААТ “Сбер Банк” (фігуруе пад ранейшай назвай ААТ “БПБ-Ашчадбанк”) і ЗАТ “Банк”.
Коўл наведаў Мінск 19 сакавіка і сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам.
Стужка навін
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка

