У Мінскім раёне быў пашкоджаны кабель, без электрычнасці заставаўся цэнтр анкалогіі
19 сакавіка, Позірк. Пры правядзенні земляных работ іншай арганізацыяй без узгаднення з РУП “Мінскэнерга” 19 сакавіка здарылася “механічнае пашкоджанне абаненцкіх кабельных ліній 10 кВ у Мінскім раёне”, паведаміла прадпрыемства.
Удакладняецца, што былі часова адключаныя кабельныя лініі № 6 падстанцыі “Водазабор“, № 3 і № 7 падстанцыі “Бараўляны“.
“У сувязі з гэтым было часткова парушана электразабеспячэнне шэрагу сацыяльна значных аб’ектаў, уключаючы НДІ анкалогіі (РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя Аляксандрава. — “Позірк”.), раённую бальніцу і інш.”, — адзначыла “Мінскэнерга”.
Дзякуючы аўтаматычнаму ўключэнню рэзервовых дызельных электрастанцый электразабеспячэнне адноўлена “ў самыя кароткія тэрміны”.
Спецыялісты “Мінскэнерга” працягваюць працу “па нармалізацыі сітуацыі”: у аварыйна-аднаўленчых работах задзейнічаныя дзве брыгады Мінскіх электрычных сетак: “Ідуць аператыўныя пераключэнні і падача напружання спажыўцам”.
13 сакавіка ў цэнтры Мінска адключалася электрычнасць. “Мінскэнерга” тады паведамляла, што каля 21.00 у цэнтральнай частцы горада парушылася электразабеспячэнне ў раёне вуліц Няміга, Ракаўская, Раманаўская Слабада і праспекта Пераможцаў. “Падчас аператыўных работ была выяўлена прычына адключэння-пашкоджанне кабельнай лініі 10 кВ. па стане на 21.57 электразабеспячэнне цалкам адноўлена“, — гаварылася ў рэлізе.
У трэцяй дэкадзе студзеня цыклон “Леоні” стаў прычынай парушэння падачы электраэнергіі больш чым у 480 населеных пунктаў краіны.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць асабістых падсобных гаспадарак у сельскай мясцовасці зменшылася за пяць гадоў на 4%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — лютым пабудавана на 38,3% менш кватэр, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка



