Ціханоўская возьме ўдзел у пашыраным саміце Еўрапейскай народнай партыі, якая адзначае 50-годдзе

19 сакавіка, Позірк. Святлана Ціханоўская возьме ўдзел у пашыраным саміце Еўрапейскай народнай партыі (ЕНП), прысвечаным яе 50-годдзю. Мерапрыемства пройдзе 19 сакавіка ў Бруселі.
Напярэдадні вечарам беларускі дэмакратычны лідар была сярод запрошаных на ўрачыстасці з нагоды юбілею партыі.
“Віншую Еўрапейскую народную партыю з юбілеем. Дзякуй ёй за шматгадовую падтрымку Беларусі. ЕНП заўсёды і на ўсіх узроўнях, у тым ліку ў Еўрапейскім парламенце, выступае ў абарону нашай незалежнасці, за вызваленне палітвязняў, спыненне тэрору, за падтрымку беларусаў“, — адзначыла Ціханоўская ў каментары “Позірку“ перад пачаткам візіту.
Дэмлідар нагадала, што ў ЕНП ёсць прадстаўнікі беларускіх палітычных партый, якія дэ-юрэ ліквідаваныя рэжымам, але працягваюць дзейнасць за мяжой. “ЕНП дае слова беларусам на ўсіх сваіх форумах. І заўсёды выразна падкрэслівае: Беларусь — гэта Еўропа”, — сказала Ціханоўская.
Як паведаміў “Позірку“ яе галоўны дарадца Франак Вячорка, у саміце ЕНП возьмуць удзел прэзідэнт Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен, прэзідэнт Еўрапейскага парламента Раберта Метсола, канцлер Германіі Фрыдрых Мерц, прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск (узначальваў ЕНП у 2019-2022 гадах), кіраўнік урада Швецыі Ульф Крыстэрсан і інш.
На з’езды ЕНП Ціханоўская запрашалася ў 2022, 2024 і 2025 гадах.
У рамках цяперашняга візіту ў Бельгію дэмлідар наведае Бруге, дзе выступіць у Каледжы Еўропы, які займаецца падрыхтоўкай спецыялістаў па справах Еўрасаюза.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа два месяцы ў Беларусі пабудавана на 34,3% менш жылля, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа апошнія тры дні Латвія спыніла ў чатыры разы больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь люты (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваНа поўначы Беларусі мінулым днём зафіксаваны тэмпературны рэкордМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
