Мінск 00:17

“Белавія” працягнула прыпыненне рэйсаў у ААЭ

18 сакавіка, Позірк. Аб падаўжэнні да 19 красавіка ўключна прыпынення выканання рэгулярных рэйсаў у/з Дубая ў сувязі з адкліканнем слотаў і дазволаў адпаведнымі авіяцыйнымі ўладамі паведаміла 18 сакавіка нацыянальная авіякампанія “Белавія”.

Пасажыры адмененых рэйсаў могуць аформіць вяртанне білетаў па месцы іх набыцця.

Адзначаецца, што “Белавія” вядзе пастаянны маніторынг сітуацыі і працягвае працаваць над атрыманнем новых слотаў і дазволаў на палёты ў ААЭ.

13 сакавіка кампанія паведаміла, што з моманту пачатку баявых дзеянняў на Блізкім Усходзе выканала восем вывазных рэйсаў у Дубай і вярнула ў Беларусь 1.865 чалавек.

Раней перавозчык паведамляў, што ўлады Дубая адклікалі слоты і дазволы на палёты да 28 сакавіка.

Баявыя дзеянні на Блізкім Усходзе пачаліся 28 лютага, калі Ізраіль і ЗША распачалі ваенную аперацыю ў Іране. Атакам у адказ Ірана падвяргаецца, у тым ліку, і прылеглая да аэрапорта Дубая тэрыторыя. Апошні на дадзены момант інцыдэнт быў зафіксаваны там 16 сакавіка, калі загарэўся адзін з паліўных бакаў.

Падзяліцца: