Прадстаўнікі МЗС Беларусі і РФ абмеркавалі санкцыі і “мілітарызацыю ЕС і НАТО“
17 сакавіка, Позірк. “Агляд сітуацыі ў галіне бяспекі на межах Саюзнай дзяржавы (СД)“ у кантэксце “мілітарызацыі дзяржаў — членаў ЕС і НАТО, якая доўжыцца“ правялі прадстаўнікі МЗС Беларусі і Расіі.
Як паведамляе беларускае знешнепалітычнае ведамства, сустрэча прайшла 16–17 сакавіка ў Мінску ў адпаведнасці з палажэннямі Дамовы паміж РФ і Беларуссю аб гарантыях бяспекі ў рамках СД.
Дэлегацыі ачолілі намеснік міністра замежных спраў РФ Аляксандр Грушко і яго беларускі калега Ігар Сакрэта.
Бакі, як паведамляецца, абмеркавалі “практычныя аспекты рэалізацыі палажэнняў Канцэпцыі бяспекі Саюзнай дзяржавы ў кантэксце выканання [згаданай] Дамовы”, а таксама “абмяняліся меркаваннямі па пытаннях процідзеяння незаконным абмежавальным мерам эканамічнага і фінансавага характару”.
Удзельнікі сустрэчы “пацвердзілі супадзенне падыходаў Расіі і Беларусі ў дачыненні да актуальных выклікаў і пагроз бяспецы СД, шляхоў процідзеяння і барацьбы з імі” і акцэнтавалі “значнасць Дамовы як трывалай асновы для паглыблення супрацоўніцтва” дзвюх краін “у мэтах забеспячэння эфектыўнай абароны СД”.
“Працяг узаемадзеяння ў мэтах рэалізацыі палажэнняў Дамовы” запланаваны на наступнай падобнай сустрэчы ў Маскве восенню 2026 года.
Прэс-служба МЗС РФ па выніках перамоў распаўсюдзіла ідэнтычнае паведамленне.
Таксама 17 сакавіка намкіраўніка МЗС Беларусі Яўген Шастакоў сустрэўся з дэлегацыяй МЗС РФ пад кіраўніцтвам дырэктара Дэпартамента Паўночнай Атлантыкі Аляксандра Гусарава. Прадстаўнікі расійскага знешнепалітычнага ведамства знаходзяцца ў Мінску “для правядзення чарговага раўнда міжмзсаўскіх кансультацый па пытаннях стасункаў з ЗША, Канадай, Вялікабрытаніяй і Ірландыяй на ўзроўні кіраўнікоў структурных падраздзяленняў“, гаворыцца ў рэлізе МЗС Беларусі.
Міністры замежных спраў дзвюх краін Максім Рыжанкоў і Расіі Сяргей Лаўроў на пасяджэнні сумеснай калегіі знешнепалітычных ведамстваў у Маскве 25 лістапада 2025 года дамовіліся “сумесна процідзейнічаць неакаланіялізму, у тым ліку на пляцоўцы ААН, і даваць адпор варожай палітыцы блока НАТО“.
Па выніках пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета СД, якое адбылося 6 снежня 2024 года, Масква і Мінск зацвердзілі агульную канцэпцыю бяспекі і заключылі міждзяржаўную дамову аб гарантыях бяспекі.
Пасля падпісання Аляксандрам Лукашэнкам і Уладзімірам Пуціным пратакола аб абмене адпаведнымі ратыфікацыйнымі граматамі 13 сакавіка ў Маскве дамова пачала дзейнічаць.
У дакуменце замацаваны “ўзаемныя гарантыі па ажыццяўленні неабходных мер у выпадку замахаў на бяспеку Беларусі і Расіі, а таксама Саюзнай дзяржавы ў цэлым“. Выкананне абавязацельстваў “прадугледжвае калектыўнае процідзеянне аднабаковым абмежавальным мерам эканамічнага і іншага характару, выкарыстанне бакамі патэнцыялу сваіх стасункаў з іншымі дзяржавамі і іншымі суб’ектамі міжнароднага права для прадухілення замахаў на бяспеку, прыняцце мер у адказ не толькі на здзейсненыя акты агрэсіі, але і на пагрозы іх здзяйснення, а таксама неадкладнае наданне неабходнай ваеннай, ваенна-тэхнічнай і іншай дапамогі“.
Дакумент дазваляе Расіі ствараць у Беларусі вайсковыя аб’екты.
З РФ у Беларусь спрабавалі незаконна вывезці 22 тоны піламатэрыялаў
17 сакавіка, Позірк. Драўляныя прафіляваныя вырабы агульнай вагой 22 тоны спрабаваў вывезці з Кастрамы (РФ) у Брэсцкую вобласць грамадзянін Беларусі, паведамляе Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд).
Спецыялісты ўпраўлення ведамства па Бранскай, Смаленскай і Калужскай абласцях “паблізу расійска-беларускай мяжы” 13 сакавіка спынілі аўтамабіль, які перавозіў піламатэрыялы.
Пры праверцы грузу высветлілася, што фітасанітарны сертыфікат на прадукцыю, што экспартуецца, ў перавозчыка адсутнічае. Лабараторная экспертыза ўстанавіла адсутнасць каранцінных шкодных арганізмаў у піламатэрыяле. У гэты ж дзень прынята рашэнне аб вяртанні затрыманага грузу на склад адпраўніка.
За дапушчанае правапарушэнне перавозчык прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці паводле арт. 10.2 КаАП РФ (парушэнне парадку ўвозу і вывазу падкаранціннай прадукцыі), санкцыя артыкула прадугледжвае штраф.
16 сакавіка Рассельгаснагляд паведамляў аб “спыненні чарговай спробы незаконнага экспарту падкаранціннай прадукцыі” з Расіі ў Беларусь: дзве грузавыя аўтамашыны, якія перавозілі плодаагароднінную прадукцыю вагой больш за 17 тон.
11 сакавіка паведамлялася, што служба вярнула ў Маскву накіраваныя ў Брэсцкую вобласць каля шасці тон свежай капусты. 10 сакавіка ведамства адрапартавала, што не дазволіла грамадзяніну Беларусі даставіць у Мінск набытыя ў Маскве каля чатырох тон сухафруктаў і арэхаў.
Ва ўсіх выпадках прычынай стала адсутнасць фітасанітарных сертыфікатаў, грузы пасля экспертызы былі вернуты адпраўнікам, а беларусы — прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаРэжым інкамунікада з'яўляецца інструментам здзяйснення злачынстваў супраць чалавечнасці — даследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаВУП за два месяцы знізіўся на 1,2%, год таму быў рост на 3,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка

