Рассельгаснагляд прызнаў партыю ялавічыны з Беларусі “небяспечнай прадукцыяй невядомага паходжання”

17 сакавіка, Позірк. У лютым 2026 года ў Смаленскай вобласці РФ быў затрыманы беларускі транспарт, які перавозіў 1,5 тоны ялавічыны, прызначанай для расійскага рынку, паведаміла 17 сакавіка ўпраўленне Федэральнай службы па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд) па Бранскай, Смаленскай і Калужскай абласцях.
Паводле інфармацыі тэрытарыяльнага аддзялення ведамства, перавозчык не прадставіў абавязковыя ветэрынарныя і таварна-суправаджальныя дакументы на груз. Ветэрынарныя інспектары выявілі, што на тушах няма адбіткаў клеймаў, якія “пацвярджаюць факт правядзення ветсанэкспертызы”, а грузавы адсек транспартнага сродку “знаходзіцца ў нездавальняльным санітарным стане і не абсталяваны сродкамі падтрымання і ўліку тэмпературнага рэжыму”.
З прычыны грубых парушэнняў мяса было прызнанае “небяспечнай прадукцыяй невядомага паходжання”.
“На падставе рашэння нагляднага органа 27 лютага 2026 года яно знішчанае ў спецыялізаванай арганізацыі ТАА “Крокус”, упаўнаважанай на ажыццяўленне работ па ўтылізацыі біялагічных адкідаў. <…> За дапушчанае парушэнне правілаў увозу ў Расійскую Федэрацыю прадукцыі жывёльнага паходжання перавозчык прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці паводле ч. 2 арт. 10.8 КаАП РФ”, — гаворыцца ў паведамленні.
Раней паведамлялася, што за ўвесь 2025 год Паўночна-Заходняе міжрэгіянальнае ўпраўленне Рассельгаснагляду (адказвае за Санкт-Пецярбург, Ленінградскую, Наўгародскую, Пскоўскую і Валагодскую вобласці) зафіксавала 36 выпадкаў з парушэннямі пры ўвозе прадукцыі жывёльнага паходжання. Усе тавары агульнай масай больш за 50 т былі вернутыя ў Беларусь, пра факты знішчэння не паведамлялася.
У Бранскай вобласці за 2025 год прадухілены нелегальны ўвоз з тэрыторыі Беларусі амаль 30 т мясамалочнай прадукцыі. Даныя па Смаленскай вобласці, якая таксама мяжуе з Беларуссю, ведамства не абнародавала.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаРэжым інкамунікада з'яўляецца інструментам здзяйснення злачынстваў супраць чалавечнасці — даследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаВУП за два месяцы знізіўся на 1,2%, год таму быў рост на 3,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія і Літва зафіксавалі рэкордную для 2026 года сутачную актыўнасць мігрантаў на мяжы з Беларуссю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваВосьмы дзень запар у Беларусі фіксуюцца тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка



