Дырэктар ліквідуемага сельгаспрадпрыемства прадаваў на металалом яго тэхніку, распачатая крымінальная справа

16 сакавіка, Позірк. Аб узбуджэнні ў Віцебскай вобласці крымінальнай справы ў дачыненні да кіраўніка сельгаспрадпрыемства паведаміла Генеральная пракуратура.
Фігуранту інкрымінуецца “крадзеж у буйным памеры шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі” (ч. 3 арт. 210 Крымінальнага кодэкса.).
Сцвярджаецца, што мужчына “дакладна ведаў аб маючай адбыцца працэдуры ліквідацыі прадпрыемства і арганізаваў схему па крадзяжы няўлічаных таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў”.
Паводле даных нагляднага ведамства, па ўказанні кіраўніка “на аб’екты прадпрыемства дапускаліся прадстаўнікі камерцыйнай структуры, якія праводзілі дэмантаж і распілоўванне вузлоў агрэгатаў, а таксама металічных частак сельскагаспадарчых машын для іх наступнай рэалізацыі ў якасці лому”.
“Для надання правамернасці віду гэтым дзеянням падазраваны ініцыяваў складанне фіктыўнай дамовы куплі-продажу маёмасці фізічнай асобе. Фактычна ж атрыманыя ад продажу металу грашовыя сродкі размяркоўваліся паміж саўдзельнікамі злачынства”, — гаворыцца ў паведамленні.
Усяго са жніўня па верасень 2025 года было выкрадзена каля 60 тон металу, шкода, прычыненая прадпрыемству, перавысіла 12.000 рублёў.
У 2025 годзе за здзяйсненне злачынстваў карупцыйнай накіраванасці асуджана 657 асоб — на 7,3% менш, чым у 2024-м (709), сведчаць даныя Вярхоўнага суда.
З асуджаных 199 чалавек прыгавораныя да розных тэрмінаў пазбаўлення волі. Пазбаўленне права займаць пэўную пасаду або займацца пэўнай дзейнасцю ў якасці асноўнай меры пакарання прызначана 17 асобам, у якасці дадатковай — 557. Акрамя таго, 29 асоб пазбаўленыя воінскага або спецыяльнага звання.
Пакаранне ў выглядзе штрафу абрана ў дачыненні да 535 асуджаных (для аднаго чалавека гэта было асноўным пакараннем, для 534 — дадатковым).
Найбольш вялікая доля асуджаных за злачынствы паводле арт. 210 КК — 259; арт. 430 аб атрыманні хабару — 229; ч. 2, 3 арт. 426 аб перавышэнні ўлады або службовых паўнамоцтваў — 102.
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 16 сакавіка — 10 траўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ студзені 2026 года Беларусь заняла 4-е месца ў ЕАЭС па дынаміцы прамысловай вытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаПрамвытворчасць за два месяцы скарацілася на 3,7%, год таму быў рост на 2,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прадпрыемстваў за год вырасла на 15,5% — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка


