У гібелі рабочага ў Мінску мінулай вясной абвінавачаны адказны за тэхніку бяспекі

16 сакавіка, Позірк. У прычынах, якія прывялі да гібелі рабочага ў Мінску вясной 2025 года, абвінавачаная службовая асоба, адказная за выкананне правілаў аховы працы і тэхнікі бяспекі, паведаміла 16 сакавіка прэс-служба Следчага камітэта.
Паводле інфармацыі сталічнага ўпраўлення СК, “пры правядзенні рэканструкцыі аднаго з будынкаў у Мінску адбылося падзенне шчоглавай пад’ёмнай платформы з вышыні больш як 10 метраў”. У выніку абвальвання 45-гадовы мантажнік апынуўся прыціснутым канструкцыяй да дрэва. У той жа вечар рабочы памёр у медыцынскай установе. Яго 51-гадовы напарнік атрымаў менш цяжкія цялесныя пашкоджанні.
Следчыя аддзела СК па Маскоўскім раёне сталіцы высветлілі, што адказная асоба дапусціла парушэнне правілаў аховы працы і тэхнікі бяспекі. У адпаведнасці з нарадам-допускам ён меўся кантраляваць працэс выканання работ, а таксама забяспечваць прымяненне сродкаў індывідуальнай аховы і страховачных сістэм.
Мужчына дапусціў да будаўніча-мантажнага ўчастка асоб, якія не прайшлі ў вызначаным парадку праверку ведаў па пытаннях аховы працы, а таксама не прасачыў за выкарыстаннем ахоўных паясоў. Адзначаецца, што службовая асоба віну не прызнала.
У ходзе расследавання праведзеныя экспертныя даследаванні, агледжана і далучана дакументацыя арганізацыі, дапытаныя сведкі і абвінавачаны. Аналіз сабраных даных дазволіў аднавіць карціну падзей, якія папярэднічалі трагедыі. Так, высветлілася, што загінулы не меў досведу мантажу платформаў — у дзень трагедыі ён рабіў гэта ўпершыню.
Службовай асобе выстаўленыя абвінавачанні паводле ч. 2 арт. 303 (парушэнне правілаў бяспекі будаўнічых работ і правілаў эксплуатацыі машын і механізмаў пры вытворчасці такіх работ, што пацягнула з неасцярожнасці нанясенне менш цяжкага цялеснага пашкоджання і смерць чалавека) і ч. 2 арт. 306 (парушэнне правілаў тэхнікі бяспекі ды іншых правілаў аховы працы службовай асобай, адказнай за іх выкананне (парушэнне правілаў аховы працы), якое пацягнула з неасцярожнасці прычыненне менш цяжкага цялеснага пашкоджання і смерць чалавека) Крымінальнага кодэкса.
У Беларусі людзі гінуць на працоўных месцах сістэматычна.
33‑гадовы электрагазазваршчык загінуў 10 лютага пры рамонце драбільнага млына, што выйшаў з ладу, у Касцюковічах (Магілёўская вобласць). За дзень да таго загінуў 41-гадовы рабочы аднаго з сельгаспрадпрыемстваў Салігорскага раёна (Мінская вобласць).
Паводле даных Генеральнай пракуратуры, у 2025 годзе на вытворчасці траўмавана 1.835 работнікаў, з іх са смяротным вынікам — 103.
Згодна з інфармацыяй Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, у 2024 годзе на вытворчасці атрымалі траўмы 1.849 чалавек (-1 да 2023-га).
Колькасць загінулых на вытворчасці скарацілася са 117 да 105. Гэта быў гістарычны мінімум за ўсе гады існавання Беларусі, сцвярджала Мінпрацы. Такім чынам, паказчык 2025 год стаў новым гістарычным мінімумам.


- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства15 сакавіка ў Беларусі абнавіўся тэмпературны рэкорд дня за ўсю гісторыю метэаназіранняўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства15 сакавіка ў Беларусі абнавіўся тэмпературны рэкорд дня за ўсю гісторыю метэаназіранняў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ Латвіі зафіксаваная рэкордная ў 2026 годзе сутачная колькасць спробаў парушэння мяжы з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ГрамадстваПрадстаўнік Міністэрства аховы здароўя заявіла аб высокім працэнце выяўляльнасці рака на ранніх стадыях пры дыспансерызацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка13 сакавіка Польшча зафіксавала 13 спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка

