Мінск 11:38

У Латвіі зафіксаваная рэкордная ў 2026 годзе сутачная колькасць спробаў парушэння мяжы з тэрыторыі Беларусі

Ілюстрацыйнае фота: сайт урада Латвіі

16 сакавіка, Позірк. Напярэдадні, 15 сакавіка, Латвія прадухіліла 15 спробаў мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з беларускай тэрыторыі, сведчаць даныя Дзяржаўнай памежнай аховы гэтай балтыйскай дзяржавы.

Праведзены “Позіркам” аналіз статыстычнай інфармацыі, якая публікуецца штодзень, паказаў, што гэта рэкордная для Латвіі ў 2026 годзе сутачная колькасць спробаў парушэння мяжы на адпаведным участку.

За 15 сакавіцкіх дзён Латвія спыніла 31 спробу мігрантаў нелегальна перасекчы мяжу з боку Беларусі (2, 4, 11 і 15 сакавіка — 5, 4, 7 і 15 адпаведна) — на 55% больш, чым за ўвесь люты 2026-га, калі іх было 20 (2, 26 і 28 лютага — 2, 10 і 8), але на 34% менш, чым за аналагічны перыяд сакавіка 2025-га (47). У студзені латвійская дзяржава актыўнасці на мяжы з Беларуссю не фіксавала.

Ад пачатку 2026 года Латвія зафіксавала амаль у пяць разоў менш спробаў парушэння мяжы на беларускім участку, чым за той жа перыяд 2025-га — 51 супраць 254.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: