Беларускія спартсмены завяршылі выступленні на Паралімпіядзе
15 сакавіка, Позірк. Беларускія спартсмены завяршылі выступленні на Паралімпійскіх гульнях.
15 сакавіка ў праграме спаборніцтваў былі прадстаўленыя ўсе чацвёра лыжнікаў, аднак Раман Свірыдзенка, Лідзія Лобан, Валянціна Бірыла і Дар’я Фядзьковіч фінішавалі далёка ад прызавых месцаў.
Напярэдадні ў змяшанай эстафеце беларусы занялі 9-е месца.
На Паралімпіядзе беларускія спартсмены выйгралі два медалі. Абодва — залаты і срэбны — у актыве Свірыдзенкі.
Цяпер Беларусь займае 17-е месца (з 25) у агульным медальным заліку.
Паралімпійскія гульні праходзяць у Мілане і Карціна-д’Ампеца (Італія) з 6 па 15 сакавіка.
Шэраг краін байкатавалі цырымонію адкрыцця Паралімпіяды ў знак пратэсту супраць допуску да спаборніцтваў з дзяржсімволікай спартсменаў з Беларусі і РФ.
Цырымонія закрыцця пачнецца 15 сакавіка ў 22:30 па беларускім часе.

- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка13 сакавіка Польшча зафіксавала 13 спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ГрамадстваМінулым днём тэмпературныя рэкорды зафіксаваныя ў Мінску і чатырох абласных цэнтрах (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаЗа два месяцы 2026 года найбольш падаражэлі кветкі, цыгарэты і камп'ютарныя курсы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа апошнія пяць дзён у Беларусі перапісана больш за 70 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка


