Мінск 16:30

У Добрушскім раёне патануў рыбак

Фота: ТРВОД

15 сакавіка, Позірк. Пра ўтапленне ў Добрушскай раёне (Гомельская вобласць) мужчыны 1965 года нараджэння паведамляе Рэспубліканскае таварыства ратавання на водах (ТРВОД).

Яго цела 15 сакавіка вынята з вады ў пасёлку Зарадзвінне.

“Учора мужчына адправіўся на рыбалку, аднак вечарам не вярнуўся дадому, яго сваякі звярнуліся да ратавальнікаў”, — гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што загінулы “знаходзіўся на глыбіні чатырох метраў без выратавальнай камізэлькі”.

Паводле інфармацыі ТРВОД, у 2025 годзе зарэгістравана 492 здарэнні на вадаёмах, у тым ліку 54 — з непаўналетнімі (у 2024-м — 586 і 75 адпаведна; -16% і -28%).

Ад утаплення загінула 278 чалавек (368; -24,5%), у тым ліку 12 непаўналетніх (22; -45,5%).

Падзяліцца: