Мінск 14:15

Мінулым днём тэмпературныя рэкорды зафіксаваныя ў Мінску і чатырох абласных цэнтрах

Ілюстрацыя: "Позірк"

15 сакавіка, Позірк. Шосты дзень запар у Беларусі абнаўляюцца тэмпературныя рэкорды, сведчыць праведзены Позіркам параўнальны аналіз аператыўных і архіўных даных Белгідрамета.

14 сакавіка абнавіліся лакальныя максімумы ў Мінску, Брэсце, Віцебску, Гродне, Магілёве і яшчэ на 23 метэастанцыях з 48, да архіваў якіх ёсць доступ. Пры гэтым у Гродне перапісаны рэкорд, які трымаўся больш за паўстагоддзя. Яшчэ на трох станцыях гістарычныя рэкорды дня паўтарыліся.

У сталіцы паветра прагрэлася да 13,7 градуса цяпла (12,3 у 2023 годзе), У Брэсце, дзе разам з Высокім было найцяплей, — да 17,1 (17 у 2023-м), у Гродне — да 16,1 (14 у 1972-м), Магілёве — да 12,8 (10,6 у 2014-м), Віцебску — да 12,6 (11,4 у 2017-м).

Абсалютны рэкорд дня выстаяў (17,7 у 2002 годзе ў Брагіне).

З 9 па 14 сакавіка зафіксавана 99 лакальных і адзін абсалютны рэкорд (12 сакавіка ў Кобрыне — 18,8 градуса супраць 17,8 у 2002 годзе ў Лельчыцах).

Больш падрабязнасцяў даступна падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: