Ветэраны беларускай “Альфы” займаюць кіраўнічыя пасады ў расійскім сакрэтным спецпадраздзяленні “Цэнтр 795” — The Insider

14 сакавіка, Позірк. Ветэраны групы “Альфа” Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў расійскім сакрэтным спецпадраздзяленні “Цэнтр 795”, “звязаным з палітычнымі забойствамі за мяжой”, вынікае з апублікаванага расследавання The Insider.
Начальнікам выведвальнага ўпраўлення “Цэнтра 795” называецца маёр запасу Сяргей Радкевіч, начальнікам штаба — палкоўнік запасу Дзмітрый Драздоў.
Адзначаецца, што яны “прайшлі праз АТ “Калашнікаў”, так і не засвяціўшы сваёй сувязі з расійскімі вайскоўцамі або спецслужбамі”.
Група кампаній “Калашнікаў” называе сябе “найбуйнейшым расійскім вытворцам баявой аўтаматычнай і снайперскай зброі, кіраваных артылерыйскіх снарадаў, а таксама шырокага спектра высокадакладнай зброі”, “флагманам айчыннай стралковай галіны, на яго долю прыпадае каля 95% вытворчасці стралковай зброі Расіі”.
“Абодва яны (Радкевіч і Драздоў. — “Позірк”.), як сведчыць база беларускіх кіберпартызан, з’яўляюцца ветэранамі групы “Альфа” КДБ Беларусі — відавочна, вынік мэтанакіраванага рэкрутавання з саюзных спецслужбаў, чые афіцэры не маюць расійскай інстытуцыянальнай біяграфіі і не трапляюць у поле зроку замежнай контрвыведкі або следчых”, — гаворыцца ў расследаванні.
Вядучыя ролі ў “Цэнтры 795” дасталіся выхадцам з Цэнтра спецыяльнага прызначэння расійскай ФСБ — у асноўным з падраздзялення “Альфа”.
Паводле даных расследавальнікаў, “Цэнтр 795” (в/ч 75127) быў створаны рашэннем Генштаба РФ у снежні 2022 года і да чэрвеня 2023 года ўжо быў амаль цалкам укамплектаваны. Ён стаў цалкам адасобленым падраздзяленнем. Усяго ў цэнтры служыць каля 500 афіцэраў, якія падзеленыя на тры ўпраўленні: разведвальнае, штурмавое і баявога забеспячэння.
Паводле The Insider, “Цэнтр 795” ужо арганізаваў шэраг замахаў і дыверсій, якія яшчэ расследуюцца.
Апісваецца правал аднаго з ключавых выканаўцаў запланаванага забойства сям’і палітэмігранта з Чачні Ахмеда Закаева ў Вялікабрытаніі, 42-гадовага Дзяніса Алімава. Ён быў затрыманы 24 лютага ў аэрапорце Багаты (Калумбія).
На момант стварэння ў 1990 годзе ў атрад “Альфа” беларускага КДБ уваходзіла 45 байцоў. Паводле даных аб’яднання BelPol, цяпер іх колькасць вырасла да 220, з улікам дапаможных падраздзяленняў — да 270.
Аб’яднанне таксама паведамляла, што менавіта байцы “Альфы” ў 2021 годзе застрэлілі 31-гадовага ІТ-спецыяліста Андрэя Зельцэра падчас штурму яго кватэры на вуліцы Якубоўскага ў Мінску з мэтай “адпрацоўкі адрасоў, у якіх маглі знаходзіцца асобы, датычныя да тэрарыстычнай дзейнасці”. У перастрэлцы тады загінуў равеснік Зельцара, афіцэр падраздзялення Дзмітрый Федасюк, які пасля гэтага стаў аб’ектам шанавання дзяржаўнай прапагандай.

- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені 2026 года адмоўнае сальда знешняга гандлю інвестыцыйнымі таварамі склала амаль 60 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
