Беларусь гатовая пастаўляць Літве і Польшчы электраэнергію з АЭС — МЗС

13 сакавіка, Позірк. Беларусь гатовая пастаўляць Літве і Польшчы электраэнергію з Беларускай АЭС, вынікае з заявы прэс-сакратара Міністэрства замежных спраў Руслана Варанкова.
“Мы па-ранейшаму гатовыя падставіць плячо. Калі Літве або Польшчы патрэбна электрычнасць — надзейная, недарагая, вырабленая літаральна ў двух кроках — нашы дзверы адкрытыя. Па-суседску”, — цытуе спікера МЗС.
Варанкоў выказаў пазіцыю Мінска, каментуючы нядаўняе прызнанне прэзідэнта Еўрапейскай камісіі Урсулы фон дэр Ляен пра тое, што поўная адмова ад атамнай энергетыкі была “стратэгічнай памылкай”. Паводле слоў прадстаўніка МЗС, Беларусь зыходзіць з таго, што энергетычная бяспека павінна будавацца ў інтарэсах грамадзян і “на рэальных патрэбах, а не на палітычнай кан’юнктуры”.
Спікер раскрытыкаваў Літву: “Тут мы назіраем цікавую трансфармацыю. Яшчэ ўчора Астравецкая АЭС абвяшчалася “экзістэнцыйнай пагрозай” і “інструментам шантажу”, рассылаліся ноты пратэсту, а сёння ў Вільнюсе ўсур’ёз абмяркоўваюць, як бы самім абзавесціся атамнай генерацыяй. Відаць, рахункі за электраэнергію пасля разрыву БРЭЛЛ аказаліся больш пераканаўчымі за любыя палітычныя лозунгі”.
“Мы толькі вітаем усвядомленае стаўленне суседзяў да мірнага атама, — сказаў Варанкоў. — Беларусь прайшла гэты шлях — пад ціскам, пад санкцыямі, пад бясконцай крытыкай. Але мы пабудавалі сучасную, бяспечную станцыю, якая працуе і дае вынік. Спрыяе эканамічнаму развіццю краіны і забяспечвае надзённыя патрэбы грамадзян без сур’ёзных абцяжаранняў”.
Як паведамляў “Позірк”, 8 лютага 2025 года Літва, Латвія і Эстонія адключыліся ад электрычнага кола БРЭЛЛ, якое злучала іх з энергасістэмамі Беларусі і РФ, а на наступны дзень сінхранізаваліся з еўрапейскай кантынентальнай сеткай ENTSO-E.
Сінхронны рэжым працы энергасістэм дазваляў краінам электракола страхаваць адна адну ў выпадку ўзнікнення аварыйных сітуацый і гандляваць электраэнергіяй. Аднак краіны Балтыі бачылі пагрозу ў тым, што рэгуляванне частаты ў коле адбываецца з удзелам Расіі, якая, на іх думку, магла б выкарыстаць гэта як сродак энергетычнага ціску або зброю. Пасля падключэння да сеткі Беларускай АЭС восенню 2020 года балтыйскія дзяржавы дамовіліся не купляць электраэнергію ва ўладаў у Мінску.
Будаўніцтва БелАЭС каля Астраўца (Гродзенская вобласць) завяршылася восенню 2023 года. Станцыя пабудавана па расійскім праекце, генеральным падрадчыкам выступіў “Расатам”. Першы энергаблок АЭС сілкуе энергасістэму Беларусі ад 3 лістапада 2020 года, другі — ад 13 траўня 2023-га. У прамысловую эксплуатацыю яны ўведзены ў чэрвені 2021-га і лістападзе 2023-га адпаведна.
- ЭканомікаУ студзені 2026 года адмоўнае сальда знешняга гандлю інвестыцыйнымі таварамі склала амаль 60 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаСума наяўных грошай у абароце за месяц павялічылася на 482 млн рублёў — Нацбанк (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка


