Віктар Лукашэнка ўзнагародзіў медалём “За выбітныя заслугі” Рыжанкова, які пакінуў пасаду кіраўніка федэрацыі баскетбола
13 сакавіка, Позірк. Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Віктар Лукашэнка ўзнагародзіў міністра замежных спраў Максіма Рыжанкова медалём НАК Беларусі “За выбітныя заслугі”, паведаміла знешнепалітычнае ведамства.
Узнагарода ўручаная “згодна з рашэннем Выканкама НАК Беларусі за выбітныя заслугі ў развіцці алімпійскага руху, масавага спорту і спорту найвышэйшых дасягненняў”.
13 сакавіка 2026 года ў НАК прайшла пазачарговая справаздачна-выбарная канферэнцыя Беларускай федэрацыі баскетбола (БФБ), якую з 2014 года ачольваў Максім Рыжанкоў, сын цяпер ужо памерлага былога баскетбаліста, першага прэзідэнта НАК Уладзіміра Рыжанкова (1945–1996).
Новым кіраўніком БФБ абраны 44-гадовы гандбаліст Сяргей Рутэнка. Рашэнне пра яго намінаванне было прынята на агульным сходзе Мінскага гарадскога аддзялення БФБ напрыканцы лютага. Ад лістапада 2021 года Рутэнка ачольваў Беларускую тэнісную федэрацыю.

- Грамадства, ПалітыкаУ Літве красавік пачаўся з абнаўлення сутачнага рэкорду спыненых спробаў парушэння мяжы з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Навіны Германіі
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў сакавіку вырас на 3,2%, з пачатку года — на 0,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка


