Інтэнсіўнасць паветранай кантрабанды цыгарэт з Беларусі працягвае зніжацца — даныя памежнай службы Літвы

12 сакавіка, Позірк. З 1 студзеня па 12 сакавіка 2026 года літоўскія памежнікі перахапілі 57 партый нелегальных цыгарэт, дастаўленых з Беларусі з дапамогай паветраных шароў, паведамляе Служба аховы дзяржаўнай мяжы (САДМ) Літвы.
Паводле інфармацыі ведамства, летась у студзені было перахоплена 63 партыі (у тым жа месяцы 2026-га — 29), у лютым — 45 (24), за ўвесь сакавік — 77 (за 12 дзён — 4).
Ад пачатку года памежнікі затрымалі 28 чалавек, якія, як мяркуецца, звязаныя з паветранай кантрабандай. Шэсць з іх — 10 сакавіка ў Варэнскім, Кайшадорскім раёнах, а таксама горадзе Шальчынінкай. Тады ж былі перахопленыя тры партыі незаконнага грузу — 13,5 тыс. пачкаў цыгарэт. Супрацоўнікі САДМ затрымалі пяць легкавых аўтамабіляў, якімі карысталіся пазначаныя асобы.
12 сакавіка суд пастанавіў змясціць пецярых затрыманых пад варту — на тэрміны ад аднаго да двух месяцаў. Пытанне пра меру стрымання для шостага затрыманага будзе вырашацца пазней.
Пра зніжэнне інтэнсіўнасці паветранай кантрабанды цыгарэт з Беларусі САДМ ужо заяўляла 13 лютага.
У 2025 годзе літоўскія памежнікі затрымалі 171 чалавека, меркавана звязанага са згаданым спосабам нелегальнай дастаўкі цыгарэт.
Раней паведамлялася, што летась было перахоплена 635 партый цыгарэт, дастаўленых паветранымі шарамі з Беларусі ў Літву. У 2024 годзе такіх выпадкаў было 226. У 2022 годзе выпадкаў кантрабанды паветранымі шарамі не было, а ў 2023-м было зафіксавана 3 падобныя спробы.
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ГрамадстваКаля 20 тыс. старшакласнікаў будзе навучана першай дапамозе ў рамках праекта "Запусці сэрца"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаДа 2030 года плануецца адрамантаваць 25 тыс. км дарог — Мінтранс (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства



