Нават у часы шматлікіх крызісаў у свеце Беларусі важна заставацца ў фокусе міжнароднай увагі — Бяляцкі

12 сакавіка, Позірк. Нават у часы шматлікіх крызісаў у свеце Беларусі важна заставацца ў фокусе міжнароднай увагі, бо сітуацыя з правамі чалавека ў краіне пагаршаецца. Пра гэта заявіў старшыня праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі падчас выступу на сайд-івэнце 61-й сесіі Савета ААН па правах чалавека “Дайце голас ахвярам: сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі”. Мерапрыемства адбылося 11 сакавіка ў Жэневе (Швэйцарыя).
Як паведамляе “Вясна”, Бяляцкі падкрэсліў, што Беларусі патрэбныя і група незалежных экспертаў ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, і спецдакладчык па Беларусі.
“Кожны дзень мы фіксуем усё новыя выпадкі палітычных рэпрэсій, з’яўляецца ўсё больш палітвязняў. Таму важна сістэматычна працягваць працу на міжнародным узроўні — у тым ліку дакументаваць усе парушэнні, каб далей гэта магло прыдасца ў прыцягненні вінаватых да адказнасці”, — адзначыў праваабаронца.
У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі міжнароднай супольнасці, у тым ліку амбасадары розных краін. Мэтай сустрэчы было “прыцягненне ўвагі да сістэматычных парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі і рэпрэсій супраць праваабаронцаў, журналістаў і грамадзянскай супольнасці”.
Была падкрэсленая неабходнасць падтрымкі грамадзянскай супольнасці ў яе барацьбе за свабоду і вяршэнства права. Гэта супадае з агульнай пазіцыяй Еўрапейскага саюза на цяперашняй сесіі савета, які плануе прадставіць штогадовую рэзалюцыю па Беларусі ў адказ на пагаршэнне сітуацыі ў краіне.
Адной з цэнтральных тэм сустрэчы стала неабходнасць працягу мандатаў спецыяльнага дакладчыка і групы незалежных экспертаў, паколькі міжнародны маніторынг і трывалы следчы мандат застаюцца важнымі для фіксацыі парушэнняў і забеспячэння справядлівасці для ахвяр, адзначае “Вясна”.
Спецыяльныя дакладчыкі і незалежныя эксперты — гэта незалежныя спецыялісты, прызначаныя ААН, якія не з’яўляюцца прадстаўнікамі ўрадаў і маюць паўнамоцтвы вывучаць, кантраляваць і публічна дакладваць савету аб сітуацыі з правамі чалавека ў канкрэтных краінах альбо па пэўных глабальных тэмах.
17 праваабарончых арганізацый у лютым 2026 года выступілі з заклікам падоўжыць і ўзмацніць мандаты спецдакладчыка ААН па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі і профільнай групы незалежных экспертаў. Зварот быў адрасаваны акрэдытаваным у Жэневе (Швейцарыя) пастаянным прадстаўнікам краін — членаў і назіральнікаў Савета ААН па правах чалавека (СПЧ), 61-я сесія якога праходзіць з 23 лютага да 31 сакавіка.
Праваабаронцы падкрэслілі, што падаўжэнне дзеяння гэтых розных, але ўзаемадапаўняльных мандатаў “мае жыццёва важнае значэнне для рэагавання на неаслабны крызіс у галіне правоў чалавека, які працягваецца ўнутры краіны”.
Мандат спецыяльнага дакладчыка па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Нілса Раймандса Муйжніекса (Латвія) дзейнічае да ліпеня 2026 года. Яго даклад будзе прадстаўлены СПЧ на 62-й сесіі ў чэрвені.
Алесь Бяляцкі, яго намеснік і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Валянцін Стэфановіч і каардынатар кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары“ Уладзімір Лабковіч былі затрыманыя беларускімі ўладамі 14 ліпеня 2021 года. 3 сакавіка 2023 года ў рамках палітычна матываванай справы аб “кантрабандзе грошай“ і “фінансаванні парушэння грамадскага парадку“ яны былі прыгавораныя да 10, 9 і 7 гадоў зняволення адпаведна.
7 кастрычніка 2022 года Нобелеўскі камітэт узнагародзіў прэміяй міру праваабаронцаў з Беларусі, Украіны і Расіі. Узнагароду атрымалі Бяляцкі, які на той момант знаходзіўся ў зняволенні, украінскі Цэнтр грамадзянскіх свабод і расійскі праваабарончы цэнтр “Мемарыял“.
Бяляцкі і Лабковіч былі вызваленыя 13 снежня 2025 года, Лабковіч адпраўлены ва Украіну (адтуль выехаў у ЕС), Бяляцкі — вывезены наўпрост у Літву.
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаДа 2030 года плануецца адрамантаваць 25 тыс. км дарог — Мінтранс (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЗа апошнія тры дні на беларускіх метэастанцыях зафіксавана 14 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа першую дэкаду сакавіка суседнія краіны ЕС зафіксавалі 23 спробы нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі, з пачатку года — амаль 150 (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаАграсэрвісныя арганізацыі выпускаюць больш за 600 найменняў запчастак для імпартнай тэхнікі — ГалоўдзяржтэхнаглядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства



