Мінск 12:42

За апошнія тры дні на беларускіх метэастанцыях зафіксавана 14 тэмпературных рэкордаў

Архіўная ілюстрацыя: "Позірк"

12 сакавіка, Позірк. Трэці дзень запар на беларускіх метэастанцыях фіксуюцца тэмпературныя рэкорды, сведчыць праведзены Позіркам параўнальны аналіз аператыўных і архіўных даных Белгідрамета.

12 сакавіка абнавілася 9 лакальных максімумаў, пры гэтым 8 з іх пратрымаліся ўсяго год.

Перапісаныя экстрэмумы дня ў Пінску — 17 градусаў вышэй за нуль (16,8), Лельчыцах — 16,9 (16,7), Брэсце — 16,5 (16,2), Высокім — 16,4 (15,7), на станцыі “Палеская“ ў Лунінецкім раёне — 16,3 (16), Ганцавічах — 16,1 (15,2), Івацэвічах — 16 (15,9), Беразіно — 14,1 (13,6 у 2015 годзе) і Слуцку — 13,9 (13,7).

Больш падрабязнасцяў даступна падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: