Мінск 23:34

За першую дэкаду сакавіка суседнія краіны ЕС зафіксавалі 23 спробы нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі, з пачатку года — амаль 150

Архіўнае фота: strazgraniczna.pl

11 сакавіка, Позірк. 23 спробы нелегальнай міграцыі грамадзян трэціх краін з тэрыторыі Беларусі зафіксавалі суседнія дзяржавы Еўрасаюза за першую дэкаду сакавіка 2026 года, вынікае з праведзенага “Позіркам“ аналізу аператыўных даных іх пагранічных службаў.

Трапіць у Польшчу спрабавалі 14 разоў, у Латвію — 9. На літоўска-беларускай мяжы з 27 лютага захоўваецца спакой.

У параўнанні з тым жа перыядам сакавіка 2025 года актыўнасць нелегалаў у статыстычным вымярэнні знізілася ў 17,9 раза (412 спробаў).

З пачатку 2026 года зафіксавана 148 спробаў нелегальнага пранікнення з Беларусі ў ЕС (у Польшчу — 79, у Літву — 40, Латвію — 29). Гэта ў 10,3 раза менш, чым за той жа перыяд мінулага года (1.529).

Больш статыстыкі даступна падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: