Мінск 13:27

З Польшы выдвараюць беларуса, які адбыў пакаранне за забойства

Фота: Памежная ахова Польшчы

11 сакавіка, Позірк. Аб затрыманні 63-гадовага грамадзяніна Беларусі, які адбыў пакаранне за забойства, паведаміў 11 сакавіка Надвіслянскі аддзел Памежнай аховы Польшчы.

Мужчына затрыманы неўзабаве пасля выхаду на волю з папраўчай установы. Гэта адбылося 6 сакавіка ў Лодзі.

Падчас праверкі было ўстаноўлена, што мужчына знаходзіўся на тэрыторыі Польшчы незаконна — у яго не было дзеючай візы або іншага дакумента, які дае права на ўезд і знаходжанне ў краіне.

Адзначаецца, што суд выдаў беларусу прадпісанне пакінуць тэрыторыю Польшчы з забаронай на ўезд у краіны Шэнгенскай зоны тэрмінам на 10 гадоў.

Паводле інфармацыі памежнай службы, на падставе рашэння суда грамадзянін Беларусі змешчаны ў адзін з ахоўных цэнтраў для замежнікаў. Там ён будзе знаходзіцца да выканання рашэння аб яго прымусовым выдварэнні з тэрыторыі Польшчы.

Падзяліцца: