Польшча плануе пабудаваць дадатковую загароду на мяжы з Беларуссю

11 сакавіка, Позірк. Неўзабаве ў Падляскім ваяводстве Польшчы павінны пачацца работы па будаўніцтве яшчэ адной загароды на мяжы з Беларуссю, паведаміла RMF FM са спасылкай на інфармацыю Памежнай аховы краіны.
Як адзначаецца, у лістападзе мінулага года кіраўніцтва памежнай службы абвясціла, што чатырохметровы плот будзе пабудаваны да вясны, аднак “працы затрымала вельмі халодная зіма”.
Паводле інфармацыі RMF FM, за будаўніцтва будуць адказваць Узброеныя сілы. Вайскоўцы інжынерных войскаў ужо ўведзены для гэтых мэтаў у склад падраздзяленняў памежнай службы. Цяпер вызначаюцца месцы, дзе будуць складавацца матэрыялы.
Загарода будзе ўяўляць сабой сеткаваты плот, устаноўлены на слупах і абсталяваны калючым дротам, паведамляе выданне.
“Каб пераадолець гэтыя чатыры метры, патрабуецца больш часу. Тады ў нас будзе больш часу, каб пад’ехаць да гэтага месца”, — заявіў камендант Падляскага аддзялення пагранслужбы Славамір Клякотка.
Паведамляецца, што за асноўнай агароджай таксама з’явіцца двухмятровы плот, які павінен абараніць лясных жывёл ад парэзаў.
У матэрыяле звяртаецца ўвага, што колькасць спробаў незаконнага пранікнення ў Польшчу з беларускай тэрыторыі апошнім часам прыкметна зменшылася. Паводле ацэнак памежслужбы, гэта звязана з “выключна халоднай зімой”. Памежнікі прагназуюць, што ўвесну можа пачацца “новая хваля, кіраваная рэжымам Аляксандра Лукашэнкі”.
У Падляскім ваяводстве бяспеку мяжы (уключаючы літоўскі ўчастак) забяспечваюць 2.300 супрацоўнікаў памежнай службы пры падтрымцы 5.000 вайскоўцаў Узброеных сіл.
У публікацыі гаворыцца, што 9 сакавіка зафіксавана 13 спробаў незаконнага перасячэння мяжы — гэта першыя такія выпадкі ў сакавіку.
Польшча ўзводзіла 206-кіламетровы плот вышынёй 5,5 м уздоўж мяжы з Беларуссю са студзеня 2022 года да чэрвеня 2023-га. Будаўніцтва фізічнага бар’ера стала рэакцыяй Варшавы на рэгулярныя з вясны 2021 года патокі нелегальных мігрантаў, якія імкнуцца трапіць у краіны ЕС з беларускай тэрыторыі.
У жніўні мінулага года Польшча ўвяла ў строй электронны бар’ер даўжынёй каля 172 км на ўчастку мяжы з Беларуссю, які праходзіць па рацэ Заходні Буг.
З пачатку 2026 года па 9 сакавіка зафіксавана 148 спробаў нелегальнага пранікнення з Беларусі ў ЕС (у Польшчу — 79, у Літву — 40, Латвію — 29). Гэта ў 10 разоў менш, чым за той жа перыяд летась (1.485), у 8,1 раза менш, чым з 1 студзеня па 9 сакавіка 2024-га (1.193), і ў 33,5 раза менш, чым за аналагічны перыяд 2023-га (4.956).
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНа поўначы Беларусі мінулым днём зафіксавана тры рэкорды цяплаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 10 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка13 мігрантаў спрабавалі трапіць у Польшчу з беларускай тэрыторыі — найбольшая колькасць за апошнія паўмесяцаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка


