Мінск 10:12

За суткі ахвярамі агню ў Беларусі сталі два чалавекі

11 сакавіка, Позірк. Два чалавекі сталі ахвярамі агню за мінулыя дзяжурныя суткі (з 6:00 10 сакавіка па 6:00 11 сакавіка), паведамляецца ў аператыўнай зводцы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Гібель людзей зафіксаваная ў Жыткавіцкім і Буда-Кашалёўскім раёнах Гомельскай вобласці.

З пачатку 2026 года ў краіне здарыліся 1.843 пажары — на 22,1% больш, чым за аналагічны перыяд 2025-га (1.510). На іх загінулі 217 чалавек (+29,2%; 168), траўмаваныя — 165 (у 1,83 разы больш; 90), выратаваныя — 199 (+34,5%; 148).

Падзяліцца: